Беларусы зноў кiнулi выклiк тайцам
Iрына ПРЫМАК
Сёлета зборная Беларусi заняла першае агульнакаманднае месца на чэмпiянаце свету па муай-тай у Тайландзе. 1 чэрвеня ў сталiчным Палацы спорту тайцы паспрабуюць узяць рэванш. Нагадаю, што два гады таму беларусы святкавалi перамогу на гэтай арэне ў матчы Беларусь супраць лепшых байцоў Еўропы. Ён быў прызнаны тэлеканалам «Еўраспорт» лепшым боем года i паказаны тройчы.
Турнiр Беларусь—Тайланд пачнецца а 19-й гадзiне. Прысутныя i гледачы каналаў Еўраспорт, Fохsроrt i Sроrt + (яны пакажуць турнiр у запiсе) пабачаць тры пяцiраўндавыя баi (адзiн з iх на тытул чэмпiёна свету) па азiяцкiх правiлах, дзе дазволеныя ўдары каленямi i локцямi ў галаву. Нашу краiну прадставяць выхаванцы клуба «Кiк файтэр». У вагавай катэгорыi 62,1 кг выступiць 24-гадовы Андрэй Коцур (баявое iмя Whitе Саt) — чэмпiён Еўропы i трохразовы чэмпiён свету сярод прафесiяналаў. На яго рахунку 112 аматарскiх i прафесiйных баёў, дзе Андрэй 102 разы аказваўся мацнейшым, прычым у 24 сустрэчах перамог накаўтам. Сапернiкам беларуса будзе паляўнiчы-накаўцёр па мянушцы RООK (тайцы пужаюцца адкрываць сваё сапраўднае iмя, каб iх не сурочылi, а мянушку звычайна ствараюць ад iмя трэнера i свайго клуба. — Аўт.). На яго рахунку 220 прафесiйных баёў i 180 перамог (92 накаўтам). У другiм паядынку (вага 64,2 кг) сустрэнуцца 20-гадовы Rаngsаn Рооnsаng, якi нiкому не прайграе ўжо два гады (правёў 120 баёў, з iх 90 выйграў, прычым 20 накаўтам) i самы тытулаваны баец нашай краiны, 23-гадовы Андрэй Кулебiн (баявое iмя Bullеt) — шасцiразовы чэмпiён свету сярод аматараў, чэмпiён Еўропы i чатырохразовы чэмпiён свету сярод прафесiяналаў. На апошнiм чэмпiянаце краiны Кулебiн правёў на рынгу толькi 1 раўнд, бо ўсе сапернiкi былi знятыя са спаборнiцтваў. З iм адмаўляюцца мерацца сiламi нават такiя еўрапейскiя «зоркi», як Камель Джамель, Фабiа Пiнка i Фарыд Кхiдэр. Толькi ў Тайландзе Андрэй знаходзiць роўных сабе сапернiкаў. На яго рахунку 126 перамог (50 накаўтам) у 133 баях. У баi за тытул чэмпiёна свету (вага 66,7 кг) сярод прафесiналаў па версii WKN на рынг выйдуць 26-гадовы чэмпiён Усходняга Тайланда MООN (127 перамог у 153 баях, 32 накаўтам) i 20-гадовы Дзянiс Варакса (Саsinо Рlауеr) — чэмпiён Еўропы i свету сярод аматараў, вiцэ-чэмпiён Еўропы сярод прафесiяналаў. Ён правёў 86 баёў: 74 выйграў, 23 з iх накаўтам. Супервайзерам матча Беларусь — Тайланд будзе Стэфан Кабрэра (Францыя). Паводле слоў галоўнага трэнера беларусаў Яўгена Кацельнiкава, для размяшчэння тайцаў была арандавана асобная кватэра, каб яны мелi магчымасць гатаваць на кухнi: есцi ў гатэлi цi рэстаране з-за забабонаў яны не рашаюцца. «Тайскага сiндрому перад сустрэчай з родапачынальнiкамi муай-тай у нашых спартсменаў няма. Мы выступаем дома, а тайцы будуць адчуваць сябе ў Мiнску не так камфортна, бо ў нас 5 гадзiн рознiцы ў часе, паўплывае i пералёт. Так што перавага на нашым баку». Р. S. Кiраўнiкоў мiжнароднай федэрацыi тайландскага бокса запрасiлi назiраць за ходам i арганiзацыяй летняй Алiмпiяды ў Пекiне, бо муай-тай плануюць... зрабiць алiмпiйскiм вiдам спорту ў 2012 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета зборная Беларусi заняла першае агульнакаманднае месца на чэмпiянаце свету па муай-тай у Тайландзе |
|