Хто ў парыльнi мацнейшы за iншых?
Iгар ГОЛАД, «Мiнск-Навiны»
За здаровы лад жыцця Мацнейшыя парыльшчыкi жывуць у Мiнску. Гэта даказалi мiнчане ў ходзе адкрытага чэмпiянату Беларусi па спартыўнай саўне «Шчодры жар», якi праходзiў у сталiцы на выратавальнай станцыi «Дразды». Усяго на старт спаборнiцтваў, дзе выйграе той, хто даўжэй за ўсiх пратрымаецца ў гарачай парыльнi, выйшлi 46 удзельнiкаў. У мужчынскiх спаборнiцтвах першае месца падзялiлi прадстаўнiкi мiнскай каманды «Шчодры жар» Аляксандр Катлабай i Юрый Башко, — пры тэмпературы 11° С яны паказалi ў фiнале час 7 хвiлiн 48 секунд. Прадстаўнiкi гэтай жа каманды вызначылiся i ў жаночых спаборнiцтвах.Першае месца дасталося трохразовай чэмпiёнцы свету па спартыўнай саўне Наталлi Трыфанавай, якая паказала час 4 хвiлiны 42 секунды, трэцяе месца засталося за Аленай Камковай — 3 хвiлiны 40 секунд. Па вынiках спаборнiцтваў будзе сфармiравана зборная Беларусi, якая выступiць у лiпенi на мiжнародных спаборнiцтвах па спартыўнай саўне ў Расii i Эстонii, а таксама ў жнiўнi на сусветным першынстве ў Фiнляндыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацнейшыя парыльшчыкi жывуць у Мiнску. Гэта даказалi мiнчане ў ходзе адкрытага чэмпiянату Беларусi па спартыўнай саўне «Шчодры жар», якi праходзiў у с |
|