У праваслаўных вернiкаў пачаўся Пятроў пост
Ганна ГРАМЫКА, БЕЛТА
Учора ў праваслаўных вернiкаў пачаўся Пятроў пост. Праз 7 дзён пасля свята Святой Тройцы пачынаецца Пятроў пост, у памяць пра хрысцiянскiх пакутнiкаў Пятра i Паўла. Па загаду iмператара Нерона многiя тысячы хрысцiян былi распяты, спалены, закiданы каменнем i разарваны дзiкiмi звярамi. Сярод гэтых ахвярfo былi апосталы Пётр i Павел, у вiну якiм ставiлася пропаведзь слова Божага.
Да таго ж, Пятроўскi пост нагадвае аб тым, што галоўны вораг, як абвяшчае Евангелле, не той, хто забiвае цела, а той, якi каранiцца ўнутры душы. Часта зноў хрышчоны забывае пра любоў да Бога i блiзкага i вяртаецца да ранейшых грахоў. Вось аб гэтай небяспецы i нагадвае пост. Самая вялiкая працягласць Пятрова посту — шэсць тыдняў, самая малая — восем дзён. У Пятроў пост дазваляецца есцi рыбу ва ўсе днi, акрамя серады i пятнiцы. Закончыцца пост 11 лiпеня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў праваслаўных вернiкаў пачаўся Пятроў пост. Праз 7 дзён пасля свята Святой Тройцы пачынаецца Пятроў пост, у памяць пра хрысцiянскiх пакутнiкаў |
|