Малюнкi да «Пекла» едуць з Iталii
Ларыса ЦIМОШЫК
Выстаўкі Што чакае нас пасля?.. Пытанне, якое разгадвала чалавецтва стагоддзямi ды так i не ведае дакладны адказ на яго. Але самая распаўсюджаная версiя прымусiла многiх людзей змянiць сваё жыццё. I натхнiла выдатных мастакоў на бессмяротныя творы. I ў трэцiм тысячагоддзi натхняе таксама. Iтальянскi мастак Марка Карна ўвасобiў словы «Боскай камедыi» Дантэ. Над стварэннем цыкла графiчных работ ён працаваў з 1953 па 1993 год. А ў Мiнску з iмi можна будзе знаёмiцца толькi дваццаць дзён, пачынаючы з 5 чэрвеня.Музей сучаснага выяўленчага мастацтва гэтай выставай робiць вялiкую асветніцкую справу. Таму што гэта — магчымасць адначасова дакрануцца да мастацтва вiзуальнага i мастацтва слова. Вобразам самога Дантэ Алiг’еры прасякнуты ўвесь графiчны цыкл мастака, якi для твораў абраў частку «Пекла» з «Боскай камедыi». Iлюстрацыi Марка Карна тлумачаць тэкст лiтаратурнага твора ХIV стагоддзя. Але мастак у iх адначасова незалежны фiлосаф, якi суперажывае лiтаратурным правобразам, ён надае больш увагi самому асяроддзю, у якiм знаходзяцца персанажы. Ён, па сутнасцi, распавядае бiяграфiю чалавечага духу ХХ стагоддзя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што чакае нас пасля?.. Пытанне, якое разгадвала чалавецтва стагоддзямi ды так i не ведае дакладны адказ на яго. Але самая распаўсюджаная версiя прымус |
|