Крах надзей
Iрына ПРЫМАК
Еўра-2008 Балельшчыкi верылi ў каманду. А каманда ў сябе?Падначаленыя Юрыя Пунтуса, на жаль, не змаглi наблiзiцца да лiдараў у сваёй сямёрцы: беларусы засталiся на чацвёртым радку з тымi ж 7 ачкамi, бо ў мiнулую суботу ўступiлi ў адборачным матчы балгарам (0:2), якiя ператвараюцца ў аднаго з нязручных сапернiкаў. Балельшчыкам на родным стадыёне «Дынама» радавацца не даводзiлася. Гледачы, а iх на трыбунах сабралася каля 30 тысяч, падтрымлiвалi сваю зборную да фiнальнага свiстка, пускалi хвалю, скандзiравалi: «Беларусь! Беларусь!», «Нам патрэбны гол!», «Верым у каманду!» Аднак, здаецца, сама каманда ў свае сiлы не верыла. Пасля пройгрышу нацыяналкi адзiн з фанатаў нават крыкнуў: «Лепей бы «Дынама» выпусцiлi на поле!» Абодва галы ў вароты Юрыя Жаўнова забiў Дзiмiтар Бербатаў на 28-й i 47-й хвiлiнах сустрэчы. Адправiць мяч у «рамку» так жа класна, як гэта зрабiў нападаючы лонданскага «Тотэнхэма», не маглi нашы форварды Вiталь Кутузаў з iтальянскай «Пармы» i Сяргей Карнiленка з украiнскага «Дняпра», а тым больш Вячаслаў Глеб з мiнскага МТЗ-РIПА i Раман Васiлюк з «Гомеля», якiя змянiлi iх на полi. Аднак большых папрокаў заслуговае наша абарона. У чым жа прычына няўпэўненасцi ў дзеяннях каманды? — Я рыхтаваўся да сустрэчы з балгарамi, але не чакаў, што яны пакажуць такую высакакласную гульню, — паведамiў пасля сустрэчы Юрый Пунтус. — Яны былi хутчэй за нашых у кожным моманце, асноўныя iгракi вытрымалi амаль два таймы без замен. Асаблiва вылучалiся сваёй тэхнiчнай магутнасцю i гатоўнасцю iх лiдары Марцiн Петраў (выступае за мадрыдскi «Атлетыка») i Дзiмiтар Бербатаў. Я нiколi не бачыў, каб столькi памылялiся нашы iгракi — Саша Глеб, Кульчы. Я хачу папрасiць прабачэння ў нашых балельшчыкаў. На стадыёне быў такi ажыятаж, а каманда не змагла перамагчы. Пры ўсёй павазе да Юрыя Iосiфавiча як да спецыялiста цяжка дапусцiць, што ён мог недаацанiць сапернiкаў, якiя стаяць значна вышэй у рэйтынгу ФIФА за нашу каманду. Магчыма, настаўнiка крыху заблытаў вынiк матча балгараў з албанцамi (0:0), на якiм ён прысутнiчаў. «Балгары паставiлiся да албанцаў вальяжна, таму i не змаглi размачыць лiк», — заўважыў тады Пунтус i пажадаў, каб балгары паставiлiся да нашай зборнай так жа. Аднак, здаецца, менавiта мы, а не яны, недаацанiлi свайго высакакласнага апанента, тым больш што перад адборачнай сустрэчай на сталiчным «Дынама» галоўны настаўнiк балгараў Станiмiр Стойлаў заявiў: — Перш за ўсё я балгарын i нясу на сабе адказнасць за вынiк, нягледзячы на тое, да якога тэрмiну ўзначальваю каманду (кантракт з нац. зборнай Балгарыi заканчваецца 7 чэрвеня 2007 г. — Аўт.), таму не магу дапусцiць iншага завяршэння матча — мы прыехалi толькi перамагчы. 6 чэрвеня наша каманда зноў згуляе з падначаленымi Станiмiра Стойлава, толькi ў гасцях. Сем гадоў таму нашы футбалiсты ўжо прайгравалi ў Сафii ў таварыскiм паядынку (1:4). Вынiкi iншых матчаў у групе «G»: Албанiя—Люксембург — 2:0, Славенiя—Румынiя — 1:2. Становiшча каманд: Румынiя — 14, Галандыя — 14, Балгарыя — 12, Беларусь — 7, Албанiя — 6, Славенiя — 4, Люксембург — 0. Група «А»: Казахстан—Арменiя — 1:2, Фiнляндыя—Сербiя — 0:2, Бельгiя—Партугалiя — 1:2, Азербайджан— Польшча — 1:3. Становiшча каманд: Польшча — 19 ачкоў, Партугалiя — 14, Сербiя — 14, Фiнляндыя — 11, Бельгiя — 7, Казахстан — 5, Арменiя — 4, Азербайджан — 4. Група «В»: Фарэрскiя астравы—Iталiя — 1:2, Лiтва— Грузiя — 1:0, Францыя—Украiна — 2:0. Становiшча каманд: Францыя — 15, Iталiя — 13, Украiна — 12, Шатландыя — 12, Лiтва — 7, Грузiя — 6, Фарэрскiя астравы — 0. Група «С»: Боснiя i Герцагавiна—Турцыя — 3:2, Нарвегiя —Мальта — 4:0, Грэцыя—Венгрыя — 2:0. Становiшча каманд: Грэцыя — 15, Турцыя — 13, Боснiя i Герцагавiна — 10, Нарвегiя — 10, Венгрыя — 6, Мальта — 4, Малдова — 2. Група «D»: Уэльс—Чэхiя — 0:0, Германiя—Сан-Марына — 6:0. Становiшча каманд: Германiя — 16, Чэхiя — 14, Iрландыя — 13, Славакiя — 9, Уэльс — 7, Кiпр — 4, Сан-Марына — 0. Група «Е»: Расiя—Андора — 4:0, Македонiя—Iзраiль — 1:2, Эстонiя—Харватыя — 0:1. Становiшча каманд: Харватыя — 16, Расiя — 14, Iзраiль — 14, Англiя — 11, Македонiя — 7, Эстонiя — 0, Андора — 0. Група «F»: Iсландыя—Лiхтэнштэйн — 1:1, Латвiя—Iспанiя — 0:2, Данiя—Швецыя — пры лiку 3:3 матч быў спынены, бо дацкi балельшчык ударыў нямецкага суддзю Герберта Фандэля, якi выдалiў з поля паўабаронцу гаспадароў Крысцiяна Поўльсена i назначыў пенальцi ў iх вароты за хвiлiну да канца гульнi. Становiшча каманд: Паўночная Iрландыя — 13, Швецыя — 12, Iспанiя — 12, Данiя — 7, Iсландыя — 4, Лiхтэнштэйн — 4, Латвiя — 3. Р.S. Маладзёжная зборная Беларусi перамагла венграў у адборачным матчы чэмпiянату Еўропы-2009 — 1:0. Адзiны мяч забiў нападаючы львоўскiх «Карпат» Леанiд Ковель.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падначаленыя Юрыя Пунтуса, на жаль, не змаглi наблiзiцца да лiдараў у сваёй сямёрцы: беларусы засталiся на чацвёртым радку з тымi ж 7 ачкамi, бо ў мiн
|
|