21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Захаванне гiстарычнай спадчыны — прыярытэт культурнай палiтыкi»

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды асвячэння адноўленай ракi Ефрасiннi Полацкай, у якой знаходзяцца мошчы святой. Цырымонiя прайшла ў Свята-Крыжа-Узвiжанскiм саборы Спаса-Ефрасiннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.

Рака святой Ефрасiннi Полацкай была ўпершыню выраблена i ўстаноўлена ў Спаскай царкве Спаса-Ефрасiннеўскага манастыра ў 1910 годзе. У 20-я гады ХХ стагоддзя яна знiкла, i цяпер яе месцазнаходжанне не вядома. Прэзiдэнт падтрымаў iнiцыятыву Беларускага Экзархата па аднаўленню ракi, з Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў на гэта было выдзелена 120 кг серабра.

Пасля прыбыцця ў Полацк кiраўнiк дзяржавы агледзеў Спаса-Праабражэнскi сабор. Там ён азнаёмiўся з працэсам рэстаўрацыi ўнiкальных фрэсак, якiя датуюцца ХII стагоддзем, наведаў келлю прападобнай Ефрасiннi Полацкай, сустрэўся са свяшчэннаслужыцелямi.

У час урачыстай цырымонii ў Свята-Крыжа-Узвiжанскiм саборы Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi ўручыў Аляксандру Лукашэнку Ордэн святога вялiкага роўнаапостальскага князя Уладзiмiра I ступенi. Гэтай вышэйшай узнагароды Рускай праваслаўнай царквы для свецкiх людзей Прэзiдэнт Беларусi ўдастоены за значны ўклад у развiццё адносiнаў памiж царквой i грамадствам, падтрымку праваслаўя.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў Беларусi захаванне гiстарычнай спадчыны з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў культурнай палiтыкi. Цяпер дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў уключае больш як 5 тыс. унiкальных помнiкаў, кожны з якiх — прадмет асаблiвага дзяржаўнага клопату. Па даручэнню Прэзiдэнта на святой полацкай зямлi, у калысцы беларускай гiсторыi, у кароткiя тэрмiны ажыццёўлена комплексная доўгатэрмiновая праграма развiцця горада Полацка i Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка. Старажытны горад стаў культурным i турыстычным цэнтрам Беларусi. Прэзiдэнт сказаў аб тым, што аб’яднальная iдэя, iнтэрнацыяналiзм у Беларусi пайшлi менавiта ад Ефрасiннi Полацкай. «Духоўнасць i iнтэрнацыяналiзм — тыя рысы беларускага народа, якiя мы не павiнны страцiць», — перакананы кiраўнiк дзяржавы.

«Гiстарычная памяць — гэта фундамент патрыятызму, аснова высакароднага пачуцця любовi i павагi чалавека да сваёй Айчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесцi забыццё гiстарычнага мiнулага i зневажанне правераных стагоддзямi маральных каштоўнасцяў, на якiх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным вынiкам такой знявагi да памяцi народа з’яўляецца крушэнне дзяржаў i гуманiтарныя катастрофы, якiя прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлiкiх трагедый у лёсах людзей i цэлых краiн», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Пасля ўрачыстай цырымонii Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкi да помнiка прападобнай Ефрасiннi Полацкай.

Затым Прэзiдэнт азнаёмiўся з вынiкамi выканання Комплекснай доўгатэрмiновай праграмы развiцця Полацка i Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка...

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды асвячэння адноўленай ракi Ефрасiннi Полацкай, у якой знаходзяцц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика