21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Раўбiцкiя свяцiльнiкi выраблены па ўзору жырандолi Паўлюка Багрыма

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр СЦЯПАНАЎ

Вядомы паэт i каваль XIX ст. з задавальненнем наведаў бы музей Беларускай народнай культуры

На мiнулым тыднi, калi я ехаў у электрычцы, у салоне з’явiўся дзядок-карабейнiк. Ён быў абчэплены вырабамi з дрэва, саломкi, а ў руцэ сцiскаў мноства розных дудачак. Нiзкiя кошты i зграбная праца прыцягнулi ўвагу пасажыраў. Як высветлiлася, народны майстра прадаваў свае вырабы. «Ну, трэба ж! Такая любата i амаль бясплатна!» — з захапленнем шапталi пасажыры.

Можа здацца, што творы народнага мастацтва сёння адсунулiся на перыферыю культуры. Аднак гэта не так. Народная культура — значна глыбейшая i цiкавейшая, чым падаецца на першы погляд. Аб гэтым расказала Валянцiна Грэчка, малодшы навуковы супрацоўнiк музея Беларускай народнай культуры ў пасёлку Раўбiчы. Дваццаць гадоў жыцця гэтая жанчына прысвяцiла музею, якi размясцiўся пад Мiнскам. Валянцiна Мiхайлаўна пераканана: народнае мастацтва — гэта тое, што вылучае нас як нацыю, гэта самая шчырая i самабытная творчасць.

— Валянцiна Мiхайлаўна, народнае мастацтва ў Беларусi развiваецца дынамiчна або перажывае цяжкiя часы?

— Развiваецца, i вельмi актыўна. У майстроў з’явiлася больш магчымасцяў: з аднога боку — сучасная тэхнiка, з iншага — у рэспублiцы дзейнiчае Саюз народных майстроў. Наш музей усяляк дапамагае майстрам-аматарам, у выставачнай зале звычайна выстаўляюцца творы народных майстроў. Для многiх з iх гэта першая магчымасць пазнаёмiць шырокую аўдыторыю са сваiмi працамi, пачуць меркаваннi, адзнакi. Мы арганiзуем у сярэднiм 3—4 выставы ў год. З 1 чэрвеня працуе выстава слонiмскiх сувенiраў: шкатулак, розных шафiкаў, вырабаў з бяросты. Выстава будзе працаваць да канца лета.

— У музеi вельмi цiкавая экспазiцыя...

— Прадстаўлены ўзоры ткацтва, керамiкi, саломапляцення i разьбы па дрэву — усяго каля 500 экспанатаў, большасць — з Брэстчыны. Тут i ўзоры строяў з розных рэгiёнаў Беларусi, знакамiтыя ручнiкi. Керамiка даволi разнастайная: гладышы, глякi, цацкi-свiстулькi. Рэчы выкананы ў розных тэхнiках — ад белай глiны з размалёўкамi да незвычайнага «чорнадымленага» посуду (гэта значыць, з чырвонай глiны, адмыслова апрацаванай у печы). Асобная зала вылучана для царкоўнай скульптуры, вырабленай з дрэва. Яна па-свойму цiкавая: статуi Хрыста i святых выраблялiся з цэласных кавалкаў дрэва, а не збiралiся па часцiнах i былi размаляваны тэмпернымi фарбамi, што рабiла скульптуры вельмi падобнымi на каменныя.

— А як папаўняецца калекцыя музея?

— Амаль усе экспанаты мы набылi падчас этнаграфiчных экспедыцый. Некаторыя майстры перадаюць музею свае працы. Як прыклад — стэнды з анiмалiстычнымi скульптурамi У. Альшэўскага або выразнымi партрэтамi працы А. Лупко. Мы можам не толькi часова выстаўляць цiкавыя працы, але i набываць iх. Кожны, у каго ёсць творы народнага мастацтва, можа прынесцi iх да нас.

— Гэта значыць, калi ў мяне ёсць, да прыкладу, кросны, якiя дасталiся ад бабулi, я магу прапанаваць вам?

— Калi выраб вельмi добры, музей яго можа набыць — праўда, для гэтага спецыяльная камiсiя павiнна праверыць якасць працы.

У нас ёсць сапраўды ўнiкальныя экспанаты. У музеi захоўваюцца дзве брамы для iканастаса з саломкi. Як вядома, звычайна iх рабiлi з дрэва, плецены iканастас — вялiкая рэдкасць, у рэспублiцы ўсяго тры такiя вырабы. Хоць вялiкая частка экспанатаў датуецца XIX — пач. XX ст., у нас можна ўбачыць i досыць старажытныя рэчы. Напрыклад, драўляны коўш XVI ст., яго называюць «кап». Кап напаўнялi медавухай i пускалi па крузе. Ён, вiдаць, належаў грамадзе паляўнiчых, бо роспiс на сценках апавядае аб паляўнiчым рамястве.

— Валянцiна Мiхайлаўна, чаму музей знаходзiцца ў памяшканнi былога касцёла? На фоне трамплiнаў спарткомплексу пабудова выглядае досыць незвычайна...

— Так, але менавiта калi алiмпiйскi комплекс «Раўбiчы» пачаў развiвацца ў 1970—х гг., тут натыкнулiся на закiнуты касцёл, якi «псаваў выгляд». Яго ўжо збiралiся зносiць, але ў апошнi момант пагадзiлiся на рэстаўрацыю. Касцёл пабудаваны ў 1862 г., потым, пасля паўстання Калiноўскага, яго выкарыстоўвалi як праваслаўную царкву. А ў сталiнскую эпоху, калi з рэлiгiяй актыўна змагалiся, храм спустошылi: усе каштоўнасцi канфiскавалi, ды яшчэ i заганьбавалi пахаваннi побач... Калi ў 1974 г. вырашылi рэстаўраваць будынак, не ведалі, з чаго пачаць: захавалася прыкладна, 20 працэнтаў касцёла, не было даху... Дзiўна, як усё атрымалася аднавiць лiтаральна за тры гады — шмат у чым дзякуючы нашаму першаму дырэктару. Таццяне Iванаўне Сцёпiнай. Мы заказалi мэблю, выкананую ў стылi XIX ст., уставiлi вiтражы, павесiлi свяцiльнiкi — дарэчы, у якасцi ўзору выкарысталi знакамiтую жырандолю Паўлюка Багрыма.

— За апошнiя гады наведвальнасць музея ўзрасла. Хто ў асноўным да вас прыходзiць?

— Сярод наведвальнiкаў музея шмат школьнiкаў i замежнiкаў: яны ўважлiва вывучаюць народную культуру. Музей добра вядомы за мяжой, i яго наведванне ўключана ў «культурную праграму» ў Беларусi. Памятаю, заходзiў да нас iндыец, сур’ёзны дзелавы чалавек (ён прыязджаў вырашаць пытаннi ваеннай прамысловасцi), доўга шпацыраваў, здзiўляўся. А праз год зноўку прыехаў: вельмi спадабалася, а працы з саломкi асаблiва. У асноўным прыходзяць тыя, хто па-сапраўднаму цiкавiцца народным мастацтвам. Iншая справа, што ў кожнага сваё стаўленне да народнай культуры. Адны людзi прыходзяць, i iм усё падабаецца, яны разумеюць сапраўдны кошт ручной працы, а бывае, хто-небудзь спытае: «Колькi «баксаў» гэта ўсё каштуе?»

— I напрыканцы: што ў планах музея?

— Кожную летнюю нядзелю мы плануем праводзiць у музеi канцэрты фальклорных калектываў. Ёсць цiкавая задума: запрашаць майстроў, якiя працавалi б на вачах у наведвальнiкаў — гэта выдатная магчымасць пабачыць сам працэс творчасцi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы паэт i каваль XIX ст. з задавальненнем наведаў бы музей Беларускай народнай культуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика