«Калi ласка» — наш зварот бясконцы!»Добры дзень, родныя словы! «Калi ласка» — наш зварот бясконцы!»Пятрусь Броўка Гасцiннасць нашага народа здаўна адзначалася замежнiкамi-падарожнiкамi. А ў мiнулую вайну колькi людзей самых розных нацыянальнасцяў апынулася на нашай зямлi, i як усе яны чула пасля ўспамiналi дабрыню, спагадлiвасць нашых бацькоў, дзядоў! I, вядома ж, гэты характар народа не можа не адбiцца ў мове. I мне тут жа выплываюць словы: калi ласка! I радкi Петруся Броўкi, прысвечаныя iм: У любiмай мове, роднай, наскай, Ах, якiя словы: «Калi ласка!..» Як звiняць яны сардэчнаю струною, Праз усё жыццё iдуць са мною. Трапiць госць у будзень, а цi ў свята: — Калi ласка, калi ласка ў хату! У гэтым вершы беларуская гасцiннасць не толькi для людзей, а да ўсёй жыццядайнай прыроды: Гром грымiць. З нябёсамi размова: — Калi ласка, цёплы дождж вясновы! I не вельмi буйны i не рэдкi — На сады, на пушчы, на палеткi, На грыбы, на ягады, на кветкi... I як багата тут выяўляецца ў гэтым падрабязным, грунтоўным пералiчэннi працавiтасць народа. Нездарма мы можам ганарыцца нашымi працалюбнымi жнiўнымi песнямi, якiх — о дзiва! — няма як жанру ў фальклоры нашага блiзкага народа-суседа... Для мяне ў гасцiнна-запрашальных словах «Калi ласка!» гучыць i пашанотны зварот да ўласнае волi, увага да ласкi таго, каго мы запрашаем, не прымусам, не навязлiва. На памяць прыходзiць хрысцiянскае: «Рабi тое другому, што люба самому». Яшчэ да хрысцiянства, у далёкай мiнуўшчыне, у таго ж Платона была засцярога: «Не рабi другому, што не люба самому». Але там была засцярога: «Не рабi», хрысцiянства ж прыйшло з актыўнай пазiцыяй дабра. Паўторым яшчэ раз: «Рабi тое другому, што люба самому». Беларускi выраз «Калi ласка!» працягвае, як мне здаецца, хрысцiянскiя традыцыi з увагаю да другога, сустрэчнага замiлавання. Ветлiвасць, добразычлiвасць iдуць поплеч, поруч з падзякаю. Як прыемна было нам дзякаваць у жыццi за чыюсьцi падтрымку нас, за разуменне, за ўвагу, дапамогу, паслугу, параду, турботы, клопат (абавязкова ў адз. лiку: не клопаты!), запрашэнне, цёплы прыём, гасцiннасць! Звернемся да родных прыказак: Дзякуй таму, хто хлебам кормiць, а больш таму, хто хлеб-соль помнiць. Дзякуй за полудзень, я i так не голадзен. Дзякуй таму, хто еў i каму падавалi. Дзякуй гэтаму дому, пойдзем к другому. Не кажы дзякуй, калi цябе не частуюць. Дзякуем не адбыць, трэба заплацiць. Апошнiм часам можна пачуць i такiя: «Дзякуй у кiшэнь не пакладзеш (у чарку не нальеш)», але не буду iх згадваць, бо хоць, можа, для каго яны i жартоўныя, але для каго яны i намёк. На словы «дзякуй», «вялiкi дзякуй (не вялiкае дзякуй, а вялiкi дзякуй!) або «дзякую», «вельмi дзякую», «шчыра дзякую» адказваюць па-рознаму. Але заўважым: у адказ на «дзякуй» у народзе «калi ласка» не гаворыцца. «Калi ласка» — значыць, зрабiце ласку, будзьце ласкавы, прашу вас. Таму можна сказаць: «Дайце, калi ласка!», «Прынясiце, калi ласка!», «Бярыце, калi ласка!». У такiх выразах гэта гучыць натуральна. Калi дзiця падзякавала вам, скажам, за яблык, то можна адказаць: «Еш на здароўе!» Калi за малако: «Пi на здароўе!» Калi дзякуюць за падораны адзетак цi абутак, то: «Насi(це) здаровы!». А ёсць яшчэ заменнiк усiх гэтых выразаў: «Спажывай(це) на здароўе!» або карацейшае: «На спажытак (вам, табе)». Бо спажываць можна ядомае i неядомае — усё, абы iшло на карысць. А цудоўнае, поўнае сцiпласцi «Няма за што» (руск. не стоит благодарности)! Як бы вам гэта нiчога не каштавала. Тут жа могуць выступiць i такiя выразы-памагатыя: «Гэта дробязь (драбнiца)», «Няма чаго ўспамiнаць!», «Ды што вы? Мне гэта няцяжка». А ўвогуле на падзяку за ваш варты падарунак можна адказаць: «Я рады, што вам гэта спадабалася». А на дзякаванне за нейкую паслугу: «Мне прыемна было гэта зрабiць». Жывыя адносiны заўсёды падкажуць належныя словы — словы, якiя якраз тады i лягуць вам на душу i прыйдуць вам на вусны. Рубрыку вядзе Анатоль КЛЫШКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гасцiннасць нашага народа здаўна адзначалася замежнiкамi-падарожнiкамi. А ў мiнулую вайну колькi людзей самых розных нацыянальнасцяў апынулася на наша
|
|