Ездзiла бабуля ў Турцыю
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
I пры гэтым спалучала прыемнае з карысным. У тым сэнсе, што наведвала там сваю замужнюю дачку i займалася нелегальным бiзнэсам. А менавiта: раз у месяц пенсiянерка прывозiла з гэтай краiны, як нам паведамiў кiраўнiк прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама Iгар Грышкевiч, танныя ювелiрныя вырабы — ланцужкi, кулоны, пярсцёнкi i г.д., якiя затым адразу набывалi зусiм iншы «iмiдж», бо на iх навешвалiся бiркi з надпiсамi «Золата Расii». I яны тады прадавалiся па зусiм iншых цэнах.
Супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi ў стратэгiчных напрамках УУС сумесна з Камiтэтам дзяржбяспекi па Гомельскай вобласцi пасля таго, як бабуля рэалiзавала частку сваiх тавараў, у яе кватэры выявiлi 130 залатых рэчаў вагой 310 грамаў. За парушэнне правiлаў аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi, учыненых у буйным памеры, пенсiянерка можа трапiць на лаву падсудных, а яе тавар на суму больш чым 16 мiльёнаў рублёў канфiскаваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I пры гэтым спалучала прыемнае з карысным. У тым сэнсе, што наведвала там сваю замужнюю дачку i займалася нелегальным бiзнэсам
|
|