Ад стыхіі пацярпела птушкафабрыка
Аляксандр ПУКШАНСКI
На Вiцебскай бройлернай птушкафабрыцы, што ў Вiцебскiм раёне, 11 чэрвеня ўвечары ў вынiку моцнага ветру, дажджу i граду лiўневая каналiзацыя не справiлася з патокам вады i адбылося падтапленне птушнiка.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе УУС Вiцебскага аблвыканкама, такiм чынам у вынiку стыхii пад пагрозай гiбелi апынулiся больш за 1 мiльён бройлерных птушанят i 135 тысяч племянных дарослых птушак. Колькi непасрэдна iх загiнула, зараз падлiчваецца. Высветлена, што ўсяго стыхiяй былi пашкоджаны дахi 72 будынкаў птушнiкаў. Матэрыяльныя страты, нанесеныя будынкам, ацэньваюцца прыблiзна ў 90 мiльёнаў беларускiх рублёў. 380 чалавек займалiся ўтылiзацыяй загiнулых птушак. Аднаўленчыя работы праводзiлiся 120 спецыялiстамi з прымяненнем 52 адзiнак тэхнiкi. Каб усё адрамантаваць, запрошаны 10 будаўнiчых брыгад.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Вiцебскай бройлернай птушкафабрыцы, што ў Вiцебскiм раёне, 11 чэрвеня ўвечары ў вынiку моцнага ветру, дажджу i граду лiўневая каналiзацыя не справi
|
|