Судовыя слуханнi па справе забойцы ў Мiнску будуць праходзiць у закрытым рэжыме
Аляксандр СУХАВЕРХI, БЕЛТА
Судовыя слуханнi па крымiнальнай справе ў дачыненнi да жыхара пасёлка Рудзенск Пухавiцкага раёна, якi згвалтаваў i забiў 4-гадовую дзяўчынку ў Мiнску, будуць праходзiць у закрытым рэжыме. Аб гэтым паведамiлi ў Мiнскiм гарадскiм судзе, дзе 21 чэрвеня пачнецца разгляд гэтага злачынства, якое мела вялiкi грамадскi рэзананс.
Забойства 4-гадовай дзяўчынкi было ўчынена восенню мiнулага года. Праз 11 дзён пасля знаходжання цела дзiцяцi праваахоўныя органы затрымалi 23-гадовага жыхара пасёлка Рудзенск, якi раней быў чатыры разы судзiмы за ўчыненне крадзяжоў. Падазроны прызнаўся ва ўчыненнi злачынства. Следчыя таксама сабралi доказы дачынення падазронага да ўчынення ў сакавiку 2006 года недалёка ад прыпыначнага пункта «Тэхнiкум» Пухавiцкага раёна яшчэ аднаго згвалтавання 16-гадовай дзяўчыны. У вынiку пракуратура прад’явiла жыхару Рудзенска абвiнавачванне ва ўчыненнi двух згвалтаванняў i ў забойстве. Па частцы другой артыкула 139 Крымiнальнага кодэкса (забойства пры абцяжарваючых абставiнах) абвiнавачванаму пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волi, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судовыя слуханнi па крымiнальнай справе ў дачыненнi да жыхара пасёлка Рудзенск Пухавiцкага раёна, якi згвалтаваў i забiў 4-гадовую дзяўчынку ў Мiнску, |
|