Урок не пайшоў на карысць
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Гэтымi днямi, як паведамiў нам супрацоўнiк прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама Вiталь Прыстромаў, у следчы iзалятар змешчана 56-гадовая жыхарка абласнога цэнтра, якая была затрымана на мытным пераходзе Новая Гута. Ехала яна ў Кiеў на легкавушцы, а паралельна з ёй туды (вось такая канспiрацыя) брала накiрунак на пасажырскiм цягнiку маладая дзяўчына. Канчатковы адрас абедзвюх — Турцыя, дзе жанчына павiнна была атрымаць за здачу дзяўчыны ў бардэль грошы.
Дарэчы, у 2005 годзе, як расказвае начальнiк упраўлення па наркакантролю i процiдзеянню гандлю людзьмi УУС аблвыканкама Юрый Маркевiч, гэтая жанчына ўжо прыцягвалася да адказнасцi за падобныя дзеяннi, але абышлася, як гавораць, лёгкiм спалохам. Суд улiчыў тады стан яе здароўя i прызначыў меру пакарання, не звязаную з пазбаўленнем волi. Але гэты ўрок не пайшоў жанчыне на карысць...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi, як паведамiў нам супрацоўнiк прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама Вiталь Прыстромаў, у следчы iзалятар змешчана 56-гадовая жыхарка а |
|