21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарадскiя пляжы Жлобiна i Полацка закрылiся для купальшчыкаў

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Купальны сезон распачаўся ў Беларусi ў гэтым годзе рана як нiколi. Мiж iншым, пералiк вадаёмаў, прыгодных для купання, пачаў ужо скарачацца.

Паводле iнфармацыi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, у Брэсцкай вобласцi рашэннем санэпiдслужбы закрыты для купання пляж на возеры Цна ў Ганцавiцкiм раёне, зона адпачынку на возеры Алтушскае ў Маларыцкiм раёне i зона адпачынку «Басейн» у Пружанскiм раёне. У Вiцебскай вобласцi забараняецца купацца ў рацэ Заходняя Дзвiна ў межах Полацка, у Гомельскай вобласцi — на гарадскiм пляжы горада Жлобiна, у Магiлёўскай вобласцi — на гарадскiм пляжы ў Шклове. На Мiншчыне небяспечнымi для купання прызнаныя санiтарнай службай рака Цiтаўка ў Пухавiцкiм раёне i рака Случ у Слуцкiм раёне. У Гродзенскай вобласцi i Мiнску пакуль што ўсе вадаёмы адкрыты для купання.

Нагадаем, што рашэнне аб забароне купання прымаецца санэпiдслужбай па прычыне неадпаведнасцi вады санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням, пераважна, па прычыне перавышэння нормаў утрымання ў вадзе кiшэчнай палачкi. Акрамя таго, вада не павiнна ўтрымлiваць жыццяздольныя яйкi гельмiнатаў. У купальны сезон бактэрыялагiчныя даследаваннi вады праводзяцца ў месцах масавага адпачынку ў сярэднiм адзiн раз на тыдзень. Падчас спякоты вадаёмы пачынаюць актыўна цвiсцi, у вынiку чаго значна пагаршаюцца самаачышчальныя здольнасцi вады. Пры атрыманнi двух запар нездавальняючых па бактэрыялагiчных паказчыках узораў вады выносiцца пастанова аб забароне выкарыстання вадаёма ў культурна-бытавых мэтах. Для адпачываючых купанне ў такiх вадаёмах пагражае кiшэчнымi расстройствамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Купальны сезон распачаўся ў Беларусi ў гэтым годзе рана як нiколi. Мiж iншым, пералiк вадаёмаў, прыгодных для купання, пачаў ужо скарачацца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика