21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтапарады

ЯК ЗАСЦЕРАГЧЫСЯ АД СПЁКI

Праверана ўласнаручна. Пры тэмпературы паветра на вулiцы 25 градусаў вышэй нуля, усяго за паўгадзiны знаходжання аўтамабiля на сонцы ў салоне паветра награецца да плюс 55 і вышэй. У аўтамабiлi, якi не абсталяваны кандыцыянерам, нават падчас руху з насцеж адчыненымi вокнамi ў такую спёку рыска тэрмометра не апускаецца нiжэй плюс 35. Аднак зменшыць градус у салоне аўтамабiля можна.

1. Прыладзьце на вокны свайго аўто спецыяльныя шоры. Гэта дасць магчымасць панiзiць тэмпературу на 5—7 градусаў.

2. Падчас стаянкi выкарыстоўвайце люстраны экран. Прычым пажадана замацаваць яго паверх лабавога шкла, зафiксаваўшы пярэднiмi дзвярыма. Калi такi ж экран размешчаны ўнутры, то большая частка адлюстраванага iм сонечнага святла i цяпла застаюцца ў салоне.

3. Часцей мыйце аўтамабiль. Бруднае аўто горш адлюстроўвае сонечнае святло, а значыць хутчэй награецца.

4. Скураныя сядзеннi лепш накрыць тканiнай, тады яны не будуць моцна награвацца.

5. Можна ўстанавiць у салоне дадатковы вентылятар, якi працуе ад «прыкурывацеля».

6. Некаторыя аўтааматары раяць паставiць гэтак званыя «халодныя шыбы», у склад якiх уваходзяць вокiсь жалеза цi кобальту. Вытворцы абяцаюць, што такiя шыбы паглынаюць да 45 працэнтаў iнфрачырвоных i ўльтрафiялетавых прамянёў. Праўда, гэтая аперацыя — нятанная.

I яшчэ колькi слоў пра меры бяспекi. Хачу нагадаць, што нельга пакiдаць у зачыненым аўтамабiлi дзяцей i хатнiх жывёл — яны могуць задыхнуцца. Таксама прыбярыце з салона выбухованебяспечныя прадметы: запальнiчкi, лак для валасоў i iншыя балоны. Гэтыя рэчы пад уздзеяннем высокай тэмпературы пераўтвараюцца ў сапраўдныя «бомбы».

Аўтабяспека

СМЯРОТНЫ «МОТАМЕТАЛАЛОМ»

За 5 месяцаў гэтага года ў Беларусi адбылося 133 ДТЗ па вiне матацыклiстаў.

Паводле звестак упраўлення ДАI МУС краiны, у вынiку гэтых здарэнняў 16 чалавек загiнулi i 141 — атрымаў раненнi.

Асноўнымi прычынамi аварый з удзелам мотатранспарту з’яўляюцца: кiраванне матацыклам у нецвярозым стане (па вiне п’яных вадзiцеляў адбылося 29 ДТЗ), парушэнне правiлаў манеўравання, перавышэнне хуткасцi. Многiя матацыклiсты, па вiне якiх здарылiся аварыi, не мелi правоў. Найчасцей у мотааварыях гiнуць хлопцы ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Усе загiнулыя кiравалi транспартнымi сродкамi, якiя не прайшлi тэхнiчны агляд, а многiя матацыклы ўвогуле былi сабраны «саматужным спосабам» з «металалому».

БЕЛЫЯ I ЧОРНЫЯ

Спецыялiсты аўстралiйскага цэнтра вывучэння катастроф раяць набываць аўтамабiлi белага колеру.

Аналiз аварый, якi правялi вучоныя, сведчыць, што белыя аўто не так часта як чорныя трапляюць у аварыi. Гэта звязана з тым, што машыны белага колеру самыя прыкметныя на дарозе.

Дарэчы, шмат аўтааматараў надаюць вельмi вялiкае значэнне колеру «жалезнага каня». Так, прыкладна 40 працэнтаў апытаных аўтамабiлiстаў заявiлi, што адмовяцца ад пакупкi машыны, калi iх не задаволiць яе колер.

Аўтаэкалогiя

ПРАВЕРЦЕ СО2

Сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя праводзiць комплекс мерапрыемстваў «Чысты горад». Паводле звестак упраўлення ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, мэта мерапрыемстваў — зменшыць узровень забруджвання паветра транспартнымi сродкамi. «Даiшнiкi» нагадваюць вадзiцелям, што канцэнтрацыя вокiсi вугляроду (СО2) у адпрацаваных газах рухавiка аўтамабiля не павiнна перавышаць 1,5 працэнта. Вадзiцелям, чые транспартныя сродкi перавысяць гэтую норму, давядзецца заплацiць штраф у памеры да 5 базавых велiчынь.

Аўтаконкурс

15 ЛЕПШЫХ

Аўтамабiльны партал «Аўтаспорт TUT» i часопiс «Аўтасалон» маюць намер правесцi першы ўсебеларускi конкурс «Аўтамабiль года ў Беларусi».

На працягу двух месяцаў шляхам SMS-галасавання будуць вызначацца лiдары сярод прадаваемых у нашай краiне новых аўтамабiляў. Беларусам будзе прапанавана вызначыць лепшыя з лепшых аўто ў малым, сярэднiм i бiзнэс-класах, назваць «самы дастойны» гарадскi аўтамабiль, кабрыялет i родстэр, прэм’еру года i г.д. Усяго ў конкурсе, якi пачнецца напрыканцы лiпеня, будзе 15 намiнацый.

Аўтажарт

Жанчына, якая праехала на чырвонае святло, просiць «даiшнiка»:

— Таварыш мiлiцыянер, не карайце мяне строга. Я толькi адзiн разочак праехала на чырвонае святло. Затое шмат разоў спынялася на зялёны сiгнал святлафора.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праверана ўласнаручна. Пры тэмпературы паветра на вулiцы 25 градусаў вышэй нуля, усяго за паўгадзiны знаходжання аўтамабiля на сонцы ў салоне паветра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика