Спякота працягваецца, а на выхадныя магчымы град
Сяргей КУРКАЧ
У другой дэкадзе чэрвеня прыпячэ яшчэ мацней — норма будзе перавышана ажно на 4—5 градусаў, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый РАБАЎ.
Сёння месцамi па краiне чакаюцца кароткачасовыя навальнiчныя дажджы. Тэмпература паветра 22—28, па Гомельскай i Брэсцкай абласцях — 30—31 градус. У суботу кароткачасовыя дажджы i навальнiцы будуць суправаджацца моцнымi парывамi ветру да 15—20 м/с. У заходняй частцы рэспублiкi магчымы град. Тэмпература паветра ўначы 13—19, удзень 26—32 градусы цяпла, толькi па паўночнаму ўсходу ў Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях уначы 7—11, удзень 22—25 градусаў цяпла. У нядзелю ўначы па большай частцы краiны, а ўдзень па ўсходу зноў чакаюцца кароткачасовыя навальнiчныя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымы град. Тэмпература паветра ўначы 14—20, удзень 21—27, па паўднёваму ўсходу — да 30 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў, спякота крыху спадзе толькi ў аўторак, а ўжо ў сераду адносна камфортная прахалода адступiць. Увогуле, айчынныя спецыялiсты лiчаць, што сёлетняе лета будзе надзвычай спякотным i засушлiвым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другой дэкадзе чэрвеня прыпячэ яшчэ мацней — норма будзе перавышана ажно на 4—5 градусаў, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэаралагiчных п
|
|