У Беларусi з 1 верасня павышаецца зарплата асобным катэгорыям маладых спецыялiстаў
У Беларусi з 1 верасня павышаецца аплата працы таленавiтай моладзi, а таксама маладым спецыялiстам з вышэйшай медыцынскай (фармацэўтычнай) адукацыяй, якiя працуюць у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя, што фiнансуюцца з бюджэту. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта, адпаведны Указ № 273 «Аб павышэннi заработнай платы асобным катэгорыям маладых спецыялiстаў» кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 14 чэрвеня.
На 15 працэнтаў павялiчыцца заработная плата маладым спецыялiстам, якiя атрымлiвалi ў перыяд навучання заахвочваннi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў, а таксама па падтрымцы таленавiтай моладзi, i якiя былi прыняты на работу па накiраванню ўстаноў адукацыi ў арганiзацыi, што фiнансуюцца з бюджэту. Маладым спецыялiстам з вышэйшай медыцынскай (фармацэўтычнай) адукацыяй, якiя працуюць у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя (пасля праходжання стажыроўкi) будуць ажыццяўляцца штомесячныя даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкi першага разраду, устаноўленай урадам для аплаты працы работнiкаў дзяржаўных арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi. Такiя даплаты будуць праводзiцца на працягу двух гадоў з моманту заключэння з маладым спецыялiстам працоўнага дагавора. Пры гэтым даплаты распаўсюджваюцца на ўсiх урачоў i правiзараў, накiраваных на работу ў дзяржаўныя арганiзацыi пасля атрымання вышэйшай адукацыi як за кошт сродкаў бюджэту, так i за кошт iншых крынiц (уласных сродкаў арганiзацый або сродкаў па дагавору з юрыдычнымi асобамi). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з 1 верасня павышаецца аплата працы таленавiтай моладзi, а таксама маладым спецыялiстам з вышэйшай медыцынскай (фармацэўтычнай) адукацыяй, |
|