Пройдуць дажджы, спякота аслабне
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
У наступныя суткi ў Беларусi зменiцца характар надвор’я, паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Людмiла ПАРАШЧУК.
Паводле яе слоў, у суботу кароткачасовыя навальнiчныя дажджы пройдуць на большай частцы Брэсцкай, Гродзенскай, Мiнскай i Вiцебскай абласцей, а па Гомельскай i Магiлёўскай абласцях — месцамi. На захадзе краiны не выключаны моцныя лiўнi, дзе-нiдзе з градам. Чакаецца гарачае надвор’е — ад 27 да 32 градусаў цяпла. I толькi на паўночным усходзе стане на пару градусаў халадней. У ноч на 17 чэрвеня па тэрыторыi Беларусi пройдзе халодны атмасферны фронт, якi прынясе дажджы, а спякота аслабне. Днём па ўсходу ў асобных раёнах магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходнi, умераны, пры навальнiцах парывiсты. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе 14—20 градусаў цяпла, днём — 21—26 градусаў вышэй нуля i толькi на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласцi будзе па-ранейшаму горача — ад 28 да 30 градусаў. 18 чэрвеня тэмпература крыху панiзiцца, дажджы спыняцца, усталюецца ўмерана цёплае надвор’е. Уначы 20 чэрвеня тэмпература паветра складзе 7—13 градусаў цяпла. Днём яна павысiцца да плюс 20—26 градусаў. Да канца тыдня, 21—22 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькi па паўднёваму захаду рэспублiкi пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе 7—13 градусаў цяпла, днём — ад 20 да 26 градусаў вышэй нуля. Па Брэсцкай вобласцi ў начныя гадзiны будзе плюс 10—15 градусаў, а днём паветра прагрэецца да 28 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступныя суткi ў Беларусi зменiцца характар надвор’я, паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Людмiл
|
|