Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў работнiкаў аховы здароўя з прафесiйным
«Лячэнне з даўніх часоў лічылася адной з самых паважаных і адказных прафесій. Менавіта ад вас сёння ў вялікай ступені залежыць паспяховае выкананне маштабнай агульнадзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі, і найперш па такіх накірунках, як павелічэнне працягласці жыцця, зніжэнне ўзроўню смяротнасці і небяспечных захворванняў. Дынамічнае развіццё медыцыны, дакладная работа ўстаноў аховы здароўя, чуласць і прафесіяналізм іх персаналу — важнейшыя фактары дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі», — адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць медыкам за штодзённую гуманную працу, а таксама пажадаў здароўя, дабрабыту, «поспехаў у нялёгкай, але такой неабходнай службе на карысць беларускага народа». Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Лячэнне з даўніх часоў лічылася адной з самых паважаных і адказных прафесій
|
|