Будаўнiчыя праекты Масквы ў Мiнску будуць рэалiзаваны на працягу 2—2,5 года
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў iнвестыцыйныя праекты Масквы па будаўнiцтву аб’ектаў у Мiнску. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.
Мэр расiйскай сталiцы Юрый Лужкоў прадставiў кiраўнiку беларускай дзяржавы эскiзы i макеты культурна-дзелавога цэнтра «Дом Масквы», квартала «Маскоўскi», забудовы жылога раёна Лебядзiны. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ўсе названыя праекты павiнны быць рэалiзаваны на працягу блiжэйшых 2—2,5 года. Прэзiдэнт высока ацанiў майстэрства маскоўскiх архiтэктараў i запрасiў iх прыняць удзел ва ўзвядзеннi i iншых сацыяльных i вытворчых аб’ектаў у беларускай сталiцы. У прыватнасцi, размова iшла аб праекце Мiнск-Сiцi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Дом Масквы стане «бiзнэс-мостам» не толькi памiж Беларуссю i Масквой, але i памiж Беларуссю i Расiяй. «Ён стане месцам засяроджання прадпрымальнiцкiх структур i бiзнэсменаў дзвюх краiн, а акрамя таго — упрыгажэннем беларускай сталiцы», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Узвядзенне культурна-дзелавога цэнтра «Дом Масквы» пачата ўжо. Прадугледжваецца, што ў iм будзе кiнаканцэртная зала на 300 месцаў, канферэнц-зала на 100 месцаў, бiблiятэка, студыйныя памяшканнi, выставачная зала, мiнi-атэль на 15 нумароў класа «3 зоркi», рэстаран, кафэ, офiсы i прадстаўнiцтвы кампанiй. Квартал «Маскоўскi», якi размесцiцца па праспекце Дзяржынскага, будзе складацца з 25-павярховых дамоў, пабудаваных па найноўшых энергазберагальных тэхналогiях. Усяго плануецца пабудаваць 1,7 тыс. кватэр, у тым лiку 800 аднапакаёвых. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў важнасць забеспячэння даступнасцi жылля ў гэтым квартале па цане. Забудова жылога раёна Лебядзiны з’яўляецца сумесным праектам архiтэктараў Беларусi i Масквы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў iнвестыцыйныя праекты Масквы па будаўнiцтву аб’ектаў у Мiнску. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе |
|