21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З гонарам i адказнасцю за сваю краiну

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

У Брэсце адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Маскоўскага раёна. Зацверджаны статут раённай арганiзацыi. Старшынёй яе стала намеснiк генеральнага дырэктара ААТ «Брэсцкi панчошны камбiнат» Марыя Гладун.

Адказваючы на пытанне журналiста пра стратэгiчныя мэты арганiзацыi i яе блiжэйшыя планы, Марыя Мiхайлаўна сказала:

— Я была дэлегатам трэцяга Усебеларускага сходу. Усе падыходы, прынцыпы будаўнiцтва моцнай квiтнеючай дзяржавы, выкладзеныя ў матэрыялах форуму, поўнасцю падзяляю. Але рэалiзаваць, напоўнiць зместам акрэсленае на сходзе, можна хутчэй i эфектыўней, калi аб’яднаць намаганнi большасцi народа. Мы i ставiм задачу — аб’яднаць тых, хто мыслiць рэальна. Мы за такi дыялог з уладай, якi прынясе ўзаемную карысць. Калектыўны розум удзельнiкаў аб’яднання i павiнен падтрымаць уладу на шляху вырашэння надзённых праблем. Знiзу бывае вiдней, якi закон, нарматыўны акт, пастанова працуе, а якi «буксуе». З дапамогай грамадскага аб’яднання i можна абазначыць сваю пазiцыю, выказаць прапановы наконт змяшчэння акцэнтаў у тым цi iншым накiрунку пры вырашэннi нейкай канкрэтнай задачы.

Наш актыў — людзi-практыкi, людзi з вытворчасцi. Таму мы не прымаем агульнай крытыкi або крытыканства, а выступаем за канструктыўны дыялог i пошук аптымальных рашэнняў. Наступны крок аб’яднання — стварэнне пярвiчных арганiзацый на прадпрыемствах, установах, пры дамавых камiтэтах.

Людзi, што прыйшлi на ўстаноўчы сход, прадстаўлялi самыя розныя галiны народнай гаспадаркi — прамысловасць, адукацыю, ахову здароўя, былi тут i пенсiянеры, i людзi студэнцкага ўзросту. Карэспандэнт «Звязды» пацiкавiлася, што прывяло iх сюды.

Марыя КУТРОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганiзацыi:

— Калi хочаш знайсцi людзей з канструктыўнай пазiцыяй, то перш за ўсё трэба завiтаць у ветэранскую арганiзацыю. Мы пражылi жыццё, бачылi вайну, рознага кшталту перабудовы, i мы, як нiхто, ведаем цану стабiльнасцi, мiру, устойлiвага развiцця. Таму нашы ветэраны практычна аднадушна падтрымалi новую арганiзацыю. У Маскоўскiм раёне жыве 25 тысяч ветэранаў, ёсць 77 пярвiчных ветэранскiх арганiзацый, якiя вядуць вялiкую патрыятычную работу з моладдзю, са школьнiкамi. Думаю, што мы зможам унесцi плён у работу новага аб’яднання.

Аляксей КРЫВАНОСАЎ, першы сакратар райкама БРСМ:

— Моладзь — самая актыўная i самая перадавая частка насельнiцтва. Калi наша дзяржава развiваецца, сталее дэмакратыя, грамадзянскасць, мы не можам быць у баку ад гэтых працэсаў. Калi ёсць магчымасць выказаць сваю пазiцыю, то чаму б гэтай магчымасцю не скарыстацца? А пазiцыя наша такая: моладзь хоча вучыцца, нармальна зарабляць, будаваць сваё жыллё. Таму мы i падтрымлiваем уладу як гарант стабiльнасцi i паступовага развiцця.

Валянцiна ВОЎЧАНКА, загадчыца афтальмалагiчнага аддзялення Брэсцкай цэнтральнай палiклiнiкi:

— Я прыйшла сюды па перакананню, што жыць людзям у нашай дзяржаве стане лепш, i ў гэту справу кожны абавязаны ўнесцi хоць маленькi пасiльны ўклад. Як урач я кожны дзень сустракаюся недзе з трыма дзесяткамi людзей з розным дастаткам, сацыяльным статусам, самых розных прафесiй. У iх асяродку бывае часам рознае стаўленне да палiтыкi нашай дзяржавы, да ўлады. А вось калi пачынаеш гаварыць з чалавекам, то не ўспомню выпадку, каб яго нават рэзка негатыўны настрой закончыўся поўным неразуменнем. Дастаткова дарослы чалавек не можа не ўсведамляць, што нiчога проста так з неба не падае. Здабыць хлеб надзённы, пабудаваць дабрабыт, росквiт мы можам толькi сваiмi рукамi.

Вядома, не ўсё пакуль складваецца так, як хацелася б, мы не настолькi багатыя, як жадалi б. Гляджу на маладых урачоў свайго аддзялення, якiя маюць праблемы з жыллём, атрымлiваюць пакуль невялiкую зарплату, i прыходжу да высновы, што яны павiнны жыць лепш. Упэўнена, што праца педагогаў, а таксама вяскоўцаў, якiя кормяць краiну, павiнна аплачвацца вышэй. Вось разам усёй грамадой з дапамогай новага аб’яднання, думаю, i будзем шукаць найлепшыя шляхi развiцця краiны. А яшчэ я прыйшла сюды таму, што вельмi ганаруся сваёй Беларуссю i хачу, каб з гонарам i адказнасцю за сваю краiну ўступала ў жыццё маладое пакаленне.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Маскоўскага раёна. Зацверджаны статут раённай арганiзацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика