21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Блiзняты могуць згаджацца на авантуры, а Ракi — адпраўляцца ў падарожжы

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Тыдзень абяцае больш добрага, чым дрэннага, аднак добрае трэба ўмець заўважыць. Праяўляйце iнiцыятыву ў прафесiйных справах — не чакайце, пакуль усё самае лепшае дастанецца iншым. У чацвер будзьце асаблiва пiльнымi. Магчыма, паступiць прапанова новай работы, вельмi прывабная, але непралiчваемая на перспектыву. Пэўныя цяжкасцi могуць падпiльноўваць вас у хатнiх справах i ў зносiнах з дзецьмi.

ЦЯЛЕЦ. Ваш баявы характар дазволiць пераадолець многiя перашкоды. У панядзелак магчымы падман з боку новых партнёраў: сачыце ўважлiва за сваiм акружэннем. У сераду пастарайцеся не даваць абяцанняў. У аўторак будуць паспяховымi кантакты з адмiнiстрацыйна-сацыяльнымi органамi. Чацвер лепш прысвяцiць дому — займiцеся чым-небудзь накшталт касметычнага рамонту цi прыбiрання ў кватэры. У канцы тыдня верагодна канфлiктная сiтуацыя з блiзкiмi людзьмi. Чым менш будзеце дэманстраваць абражанае самалюбства, тым лягчэй знойдзецца кампрамiс, якi задаволiць усе бакi.

БЛIЗНЯТЫ. Тыдзень складзецца вельмi спрыяльна, але пры ўмове, што вы захаваеце ў тайне падзеi, якiя адбудуцца на рабоце ў панядзелак цi ў аўторак. На гэтым тыднi можаце атрымаць адказ на пытанне, якое вас даўно хвалюе. Усё акажацца значна лягчэй, чым уяўлялi. За выключэннем серады, смела ўдзельнiчайце ва ўсемагчымых авантурах, асаблiва калi рызыка можа сябе апраўдаць.

РАК. Пачатак тыдня — удалы час для рэалiзацыi планаў i задум. На рабоце настае напружаны час, i вы становiцеся незаменным чалавекам. Пастарайцеся спынiцца i ўсвядомiць праблему, якая ўзнiкла: магчыма, ваша ўспрыманне сiтуацыi зменiцца, i вырашэнне патрабуе зусiм iншага падыходу. Пажадана, каб эмоцыi не былi перашкодай у дзейнасцi. У сераду давядзецца адстойваць свае iдэi i задумы. Раскрываючы свой творчы патэнцыял, вы атрымаеце магчымасць умацаваць аўтарытэт. Можа нават з’явiцца шанц заняць больш высокае становiшча. У чацвер спрыяльныя паездкi, камандзiроўкi i пачатак падарожжаў. Не забывайцеся перамяжоўваць працу з адпачынкам.

ЛЕЎ. Тыдзень можа прынесцi шмат цiкавых магчымасцяў. У панядзелак i аўторак пажадана пачаць важныя сумесныя справы разам з зацiкаўленымi людзьмi. У чацвер iлюзii могуць сказiць успрыманне адносiнаў з навакольным светам, таму вы можаце адчуць незадаволенасць сабой, сваiм партнёрам i наогул асабiстым жыццём. Не дазваляйце эмоцыям узяць верх над вамi. У пятнiцу з’явiцца магчымасць палепшыць i падняць на новы ўзровень усе старыя запушчаныя справы. У суботу могуць ажывiцца адносiны з дзелавымi партнёрамi — яны прапануюць вам iстотную дапамогу.

ДЗЕВА. Настае светлая i цудоўная паласа ў жыццi: нарэшце ўдасца спрыяльна вырашыць старыя праблемы i заняцца чымсьцi новым. Дарэчы, самы час пазбавiцца ад старых звычак, якiя дастаўлялi вам пэўныя клопаты. Панядзелак — адзiн са спрыяльных дзён для зносiнаў. Вы будзеце вызначацца ў грамадстве, уразiце ўсiх сваiм розумам i пранiклiвасцю i заадно даведаецеся шмат карыснага i цiкавага. Не забывайцеся пра галоўнае — выкрайце хоць крыху часу для сябе.

ШАЛI. Не варта iсцi наперакор агульнапрызнаным правiлам i грамадскаму меркаванню. Вам варта праявiць паслядоўнасць i пунктуальнасць. Не рабiце той работы, без якой можна абысцiся. У вас ёсць шанц раскрыцца i паказаць сябе з лепшага боку. Пастарайцеся быць больш тактычнымi, не перастарайцеся з эмацыянальнасцю, лiчыцеся з iнтарэсамi навакольных. Удзяляйце блiзкiм людзям i сябрам больш увагi. Будзьце больш асцярожнымi пры рабоце з тэхнiкай, бо магчымы прыкрыя паломкi, а гэта можа паўплываць на ваша фiнансавае становiшча. У аўторак пазбягайце сустрэч з непрыемнымi вам людзьмi.

СКАРПIЁН. Можа стаць цяжка пераключацца з вырашэння сваiх праблем на праблемы навакольных людзей. Не варта блытаць работу i сяброўства: можна лёгка застацца i без бiзнэсу, i без сяброў. У аўторак пастарайцеся не зносiцца з людзьмi, якiя не выклiкаюць у вас пачуцця сiмпатыi. У выхадныя днi не выключаны праблемы, звязаныя з падрастаючым пакаленнем. У суботу варта праявiць асаблiвую абачлiвасць у жаданнях i дзеяннях. У нядзелю паспрабуйце ацанiць жыццё з фiласофскага пункту гледжання.

СТРАЛЕЦ. Пажадана не спяшацца, прытрымлiвацца пэўных правiлаў i ўцiхамiрваць унутраныя супярэчлiвыя парывы. У пачатку тыдня магчымы праблемы з начальствам — на рабоце ў вас можа аб’явiцца канкурэнт. Будзьце больш акуратныя i прадбачлiвыя, iнакш вашы пазiцыi могуць пахiснуцца. У чацвер пастарайцеся не ўпiрацца i перагледзьце свае прынцыпы. Выхадныя днi могуць прымусiць пахвалявацца, але хваляваннi гэтыя будуць прыемнымi.

КАЗЯРОГ. Цярпенне i праца, а таксама поўная абыякавасць у дачыненнi да эмоцый навакольных дазволяць захаваць вам здароўе i самапавагу. Нямала цiкавых iдэй узнiкне ў вас менавiта зараз. Усё будзе атрымлiвацца — вы проста гуляючы ўладкуеце ўсе дробныя справы, якiя назапасiліся. Зараз вы не вельмi настроены на зносiны, затое вельмi сабраныя. У панядзелак не звяртайце ўвагi на жарты калег, захоўвайце спакой — i вы будзеце пераможцам. Серада — добры дзень для разбурэння старога i пачынання новых важных спраў. Таксама сярэдзiна тыдня вельмi прадуктыўна для творчасцi. У чацвер, перш чым на штосьцi рашыцца, адмоўцеся ад iлюзiй i пастарайцеся ўбачыць сiтуацыю, якая склалася, збоку. Ваш добры настрой парадуе не толькi вас, але i ўсiх, хто будзе побач.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень неадназначны, а вашаму начальству можа не спадабацца ваша свавольства i занятасць не па справе ў працоўны час. У панядзелак некаторыя праблемы могуць застаць вас знянацку, затое аўторак i серада прынясуць жаданую ўдачу. У чацвер не варта планаваць важныя перамовы — можаце спазнiцца на iх. Да выхадных у сям’i ўсталюецца атмасфера даверу i ўзаемаразумення.

РЫБЫ. Пастарайцеся прывесцi эмоцыi ў парадак i не кiдайцеся ў крайнасцi. Варта з асаблiвай увагай аднесцiся да сяброў, заступнiкаў i партнёраў, бо вы ўступаеце ў складаную для адносiнаў фазу. У аўторак адкладзiце ўсе асабiстыя справы i цалкам прысвяцiце сябе працы. У сераду нельга лгаць i мiтусiцца. Не ўхiляйцеся ад жыццёвых урокаў, каб не трапiць у няёмкае становiшча там, дзе варта спадзявацца на асабiсты вопыт. Ваша дапамога можа спатрэбiцца блiзкiм i сябрам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика