Мiстэрыя Рака над старажытным горадам
Барыс ПРАКОПЧЫК
Погляд з мiнулага Астралагiчная карта Гродна можа дапамагчы яго жыхарам лепш разабрацца ў сабе i стаць шчаслiвымi«Чалавек уплывае на горад, а горад уплывае на чалавека», — лiчыць выкладчык Гродзенскага каледжа мастацтваў, член клуба аматараў авестыйскай астралогii «Крынiца» Марыя Пятроўская. На нядаўна прайшоўшым у горадзе над Нёманам семiнары «Астралогiя. Погляд з мiнулага» яна выступiла з анонсам Астралагiчнай карты Гродна, над стварэннем якой у клубе працавалi больш за дзесяць гадоў. Мяркуецца, што гэта карта будзе выдадзена ў каляровым палiграфiчным варыянце з мноствам iлюстрацый i адпаведнымi тлумачэннямi. А пакуль — некаторыя падрабязнасцi для чытачоў «Звязды». — Марыя Аляксандраўна, хiба ж ёсць нешта агульнае памiж горадабудаўнiцтвам i астралогiяй? — Авестыйская астралогiя захоўвае ключавыя веды аб усiх сферах нашага жыцця i навакольнага свету, вучыць тлумачэнню Божых нябесных знакаў, што чытаюцца па руху планет i зорак. Усё жывое ў нашым свеце, мае арганiчную сувязь з Космасам, праекцыю Нябёсаў. I тое, як на Зямлю праецыруецца зоркавае неба, вывучае адзiн з патаемных накiрункаў у астралогii — зоркавая геаграфiя альбо астрагеаграфiя. Нашы продкi нiколi не будавалi храм альбо горад у выпадковым месцы, арыентуючыся толькi на прыгажосць пейзажа цi ландшафту. Першы камень закладваўся па асаблiвых прыметах, якiя адпавядаюць характару нацыi i касмiчным рытмам. Вялiзнае значэнне мае i форма горада. Напрыклад, Масква была задумана з пачаткамi кальцавой забудовы, старадаўнi Вавiлон уяўляе сабой паўкола ў форме павуцiны, Рым — кальцо... — А Гродна? — На гродзенскай зямлi гэта традыцыя таксама атрымала сваё развiццё. Гiсторыя захавала для нас iмя Пятра Мiланега, дойлiда з Турава, якi аб’яднаўся з полацкiмi палiнфатваральнiкамi i рамеснiкамi. Гэта супрацоўнiцтва прывяло да ўзнiкнення самабытнай гарадской архiтэктуры XII стагоддзя. Пры планiроўцы Гродна быў выкарыстаны прынцып верацяна. Гэта значыць, што вулiцы паступова сцякаюцца адна да адной i накiроўваюцца да берагоў Нёмана i Гараднiчанкi. У цэнтры верацяна — Рынкавая плошча. Асноўная цэнтральная частка горада знаходзiцца ў лагчыне, другая частка — на пагорку. Ландшафтны малюнак указвае на праяўленне МЕСЯЦА, САТУРНА, ЮПIТЭРА. А сам горад народжаны пад задыякальным знакам РАКА. У авестыйскай традыцыi гэта краб з вялiкiмi клюшнямi i рыбiным хвастом, якi знаходзiцца ля крынiцы. Iншы вобраз — краб, што круціцца на коле, якое служыць сiмвалам ахоўнага поля. Гэтыя два вобразы раскрываюць мiстэрыю Рака, якая, з аднаго боку, звязаная з неабходнасцю пабудовы абароны, а з другога — заклiкае да захавання чысцiнi вытокаў, вывучэння добрых традыцый мiнулага, сваiх каранёў. На тэрыторыi горада знаходзяцца сем энергетычных цэнтраў, якiя звязаны з Месяцам, Венерай, Меркурыем, Сонцам, Марсам, Юпiтэрам, Сатурнам. Мы разгледзiм неба Месяца — самае блiзкае касмiчнае цела да Зямлi, якое вельмi моцна на яе ўплывае. Яно паказвае накiрунак шляху нашых продкаў, там наша генетыка. Вось першага неба — гэта культавы цэнтр горада, самае старажытнае месца, якое выконвае мiсiю захавальнiка эгрэгара мясцовасцi. Гэты цэнтр нiколi не ссоўваецца i не мяняецца, заўсёды знаходзiцца ў адным месцы. У Гродне гэтым цэнтрам з’яўляецца Свята-Барысаглебская (Каложская) царква. I калi гэта месца разбураецца, не падтрымлiваецца, то разбураецца альбо згасае i горад. Таму трэба, як зрэнку вока, берагчы рэшткi рунiчных пiсьмёнаў, якiя засталiся на Каложы i маюць свой сакральны сэнс. Назва горада гаворыць сама за сябе — Гарадзен, Гародня, Гродна, што азначае агароджу, абарону, Вару ад нашэсця зла. Гэта месца ахоўваецца iзэдам Вайю (анёл-ахоўнiк), якi з’яўляецца заступнiкам усiх стыхiй. У фондах музея горада ёсць старажытная фiгурка рыцара ў латах, на даспехах якога пазначаны сiмвал знака Рака з яго прызначэннем процiстаяць усiм знешнiм уздзеянням. Дарэчы, Сонца ў гараскопе Гродна знаходзiцца ў восьмым градусе Рака, татэмiчным сiмвалам якога з’яўляецца Сарна. Нашы продкi ведалi татэмiчны каляндар i ўмела iм карысталiся. Сарна — горная казуля, якая ўзбiраецца па кручах. У далейшым гэты сiмвал трансфармаваўся ў больш зразумелага для нашай мясцовасцi Аленя. Вышэйшы зрэз гэтага градуса — татальныя перамены ў жыццi, нiжэйшы — падзенне ў бездань. Мiстэрыя гэтага градуса дыктуе жыццё на мяжы фолу, правалу, пераадолення перашкод, якое ўласцiва гораду. Што i пацвярджаецца храналогiяй гiстарычных падзей з мноствам драматычных i трагiчных момантаў. Але горад здолеў выпрацаваць сiстэму абароны, якая заўсёды будзе даваць яму магчымасць «праносiцца над безданню». А цяпер — пра тое, што азначае для нашага горада... матылёк. — У сiмвалiчным кантэксце? — Так, але ў пэўным сэнсе ўзаемазвязана i з гарадскiм аблiччам. У карце Гродна вельмi значны жаночы пачатак, якiм кiруе Месяц — праваднiк касмiчнага кода чалавека, тонкая матрыца. Нараджэнне горада звязана з 16-м месяцавым днём, у сiмволiцы якога раскрываецца мiф аб Псiхеi. Яна была чыстая, бязвiнная, жыла ў спакоi i гармонii з навакольным светам. Але незнарок паранiла сябе стрэламi Амура, дазволiла ўвайсцi ў сябе спакушэнню, жаданню i адсюль усе яе пакуты, смерць i далейшае адраджэнне. Дык вось, адным з сiмвалаў гэтага дня з’яўляецца матылёк, якi дзiўным чынам адлюстраваўся ў аблiччы горада з вышынi касмiчнага палёту. Уважлiва паглядзеўшы на карту, можна ўбачыць канфiгурацыю з тулава матылька (рака Нёман) i чатырох крылаў па абодва яго бакi. А пад крылом матылька — кукалка ў выглядзе старога горада, якая ў любы момант гатова пераўтварыцца з кокана ў яшчэ аднаго матылька. Сiмвалiчны сэнс у тым, што жыхарам горада нельга паддавацца нiзкiм iнстынктам, весцi бессэнсоўны лад жыцця. — Але якая ж можа быць сувязь памiж гараскопам нараджэння чалавека i гараскопам горада, дзе ён жыве? — Размяшчэнне планет у гараскопе нараджэння чалавека i ў гараскопе горада можа ствараць умовы для iх узаемнага прыцягнення. Альбо, наадварот, схiляць чалавека i горад да ўзаемнага аддалення, калi iх лёсы разыходзяцца цi наогул нiколi не перасякаюцца. Горад, дзе жыве чалавек, можа садзейнiчаць рэалiзацыi яго гараскопу, яго лёсу. — Як жа аб гэтым даведацца? — Гэтаму служыць сiнастрыя — накладанне гараскопаў для супараўнальнасцi лёсаў людзей. Трэба нанесцi каардынаты планет гараскопа чалавека на астралагiчную карту горада i правесцi лiнii памiж планетамi. У горадзе будзе некалькi лiнiй, кожная з якiх, паводле старажытнай астрагеаграфiчнай традыцыi, мае сваю назву. Адна з iх, памiж Марсам i Сатурнам — гэта лiнiя рока, катастроф. Яна будзе дзейнiчаць тады, калi чалавек перасякае гэту лiнiю. Таму для кожнага чалавека можна гэту лiнiю загадзя вызначыць i пастарацца не бываць у тых месцах, дзе яна праходзiць. Аднак калi Марс i Сатурн у гараскопе добрыя, то знаходжанне на гэтай лiнii будзе садзейнiчаць канцэнтрацыi i актывiзацыi асабiстай энергii чалавека. Другая лiнiя на карце горада, якая аб’ядноўвае планеты Венеру i Юпiцер, называецца лiнiяй шчасця i дае чалавеку гармонiю з навакольным светам, дабрабыт i ўпэўненасць у сабе. На гэтай лiнii лепш за ўсё жыць альбо часцей яе перасякаць. Спадзяёмся, што Астралагiчная карта Гродна дазволiць убачыць праяўленне нябеснага закона — задыяка на прасторы горада. Падкажа гараджанам, дзе iм лепш жыць i працаваць, параiць спрыяльныя для адпачынку i аднаўлення сiл месцы. А таксама прымусiць задумацца над уласным лёсам, дапаможа разабрацца ў сабе i стаць шчаслiвым. Дарэчы, такая загадка на падставе аналiзу многiх лёсаў: чаму людзi, якiя нарадзiлiся ў Гродне, найлепш праяўляюць свае здольнасцi, становяцца вядомымi, як правiла, ужо за межамi яго тэрыторыi, яго Вары? — Пасля знаёмства з Астралагiчнай картай цi не пачнецца сярод гродзенцаў працэс масавай мiграцыi з аднаго мiкрараёна горада ў iншы, прэч ад лiнii рока i блiжэй да сваёй лiнii шчасця? Гэта ж столькi працы прыбавiцца ў рыэлтараў... — Нiколi не трэба кiдацца ў крайнасцi. Зоркi ведаюць, але не абавязваюць. Астралагiчная карта i ўвогуле астралогiя — гэта не догма, не цiск на свядомасць чалавека, а погляд, каб дапамагчы яму адкрыць самога сябе, лепш даведацца аб сваiх здольнасцях i пастарацца iх рэалiзаваць, канешне, з пэўнымi перасцярогамi. — А што, з пункту гледжання астролага, важна для арганiзма горада i павiнны ўлiчваць яго жыхары? — Наш горад знаходзiцца яшчэ ў стадыi фармiравання i яго развiццё павiнна iсцi гарманiчным шляхам. Для Гродна вельмi важнае значэнне мае аднаўленне крапасных сцен, старых будынкаў. Горад нельга знiшчыць i тыя, хто ўключыць «праграму» яго разбурэння, будуць пакараныя. Паколькi Сарна — гэта сiмвал iмгненнай адплаты, сiмвал УРАНА. А РАК — ачышчальнiк традыцый. Залогам адраджэння горада, каб Сарна пераскочыла праз бездань, з’яўляецца захаванне i ачышчэнне яго водных крынiц, пошук старажытных святых калодзежаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Астралагiчная карта Гродна можа дапамагчы яго жыхарам лепш разабрацца ў сабе i стаць шчаслiвымi |
|