Пахаладае толькi ў чацвер
Сяргей КУРКАЧ
Такi працяглы спякотны перыяд, якi назiраўся ў першай палове чэрвеня на тэрыторыi Беларусi, зафiксаваны спецыялiстамi ўпершыню за апошнiя 100 гадоў, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Сёння на тэрыторыю краiны завiтае актыўны атмасферны фронт, таму на большай яе частцы будуць кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi, парывы ветру будуць дасягаць 15—18 м/с. Тэмпература паветра 20—25 градусаў. У сераду ў асобных раёнах зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы, калi верагоднасць моцных навальнiц удзень будзе дасягаць 60—70 працэнтаў. Тэмпература паветра ўначы 8—14, удзень 19—23, па паўднёваму захаду да 25 градусаў. Аднак ужо ў чацвер да нас завiтае халодны антыцыклон, якi рухаецца з боку Скандынавii. Тэмпература паветра ўначы толькi 5—11 градусаў, удзень 18—23. У пятнiцу да нас завiтае цёплае паветра з боку Цэнтральнай i Заходняй Еўропы. Тэмпература паветра ўначы стане 13—19, удзень — 22—28 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi працяглы спякотны перыяд, якi назiраўся ў першай палове чэрвеня на тэрыторыi Беларусi, зафiксаваны спецыялiстамi ўпершыню за апошнiя 100 гадоў
|
|