Прэзiдэнт падтрымаў пазiцыю КДК аб неабходнасцi выпрацаваць нарматыўны акт па пытаннях рэалiзацыi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. Кiраўнiк КДК праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб бягучай дзейнасцi Камiтэта ў цэлым i аб выкананнi шэрагу даручэнняў Прэзiдэнта.
У прыватнасцi, кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб выкананнi даручэнняў па праверцы выкарыстання зямель у Мiнскiм раёне. Прэзiдэнт даручыў Камiтэту вывучыць сiтуацыю з выдзяленнем i выкарыстаннем зямельных участкаў у цэлым па краiне i сумесна з урадам выпрацаваць сiстэмны падыход да пытання кантролю за выкарыстаннем зямельных участкаў. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны па пытаннях рэалiзацыi нафтапрадуктаў у Беларусi. Старшыня КДК лiчыць, што ў гэтай сферы няма належнага кантролю за парадкам. Больш як 500 суб’ектаў гаспадарання займаюцца продажам нафтапрадуктаў у рэспублiцы. Прэзiдэнт падтрымаў пазiцыю старшынi Камiтэта, якая заключаецца ў тым, што павiнен быць выпрацаваны i прыняты адпаведны нарматыўны акт, якi б дакладна вызначаў «правiлы гульнi» ў гэтым пытаннi. Зянон Ломаць далажыў аб сiтуацыi па рэалiзацыi цэменту ў краiне. У час дакладу Прэзiдэнт звярнуў увагу старшынi КДК на неабходнасць узмацнiць работу па кантролю за энергазабеспячэннем i энергазберажэннем у Беларусi, выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, выкананнем дзяржпраграмы па энергазабеспячэнню. У мiнулым годзе з 36 запланаваных да завяршэння iнвестыцыйных праектаў, звязаных з энергазабеспячэннем i энергазберажэннем, рэалiзавана толькi 16. КДК мае намер разабрацца, хто вiнаваты ў iснуючай сiтуацыi, i ў цэлым актывiзаваць сваю дзейнасць на гэтым напрамку. Асаблiвая ўвага будзе ўдзелена кантролю за выкананнем Дырэктывы № 3. У час даклада абмяркоўвалiся пытаннi правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання. У час тэсцiравання па трох прадметах — беларускай i рускай мовах, гiсторыi Беларусi — 22 чалавекi ў сувязi з рознымi парушэннямi былi выдалены з аўдыторый. Паводле слоў кiраўнiка КДК, пытаннi тэсцiравання знаходзяцца пад жорсткiм кантролем Камiтэта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця |
|