«...Туды, дзе чакаюць»
«Пастаянна чытаю заметкi з паведамленнямi аб вашых паездках i пастаянна думаю, што вось зноў не да нас», — скардзiцца сп. Каралёва з Бабруйска. Рады паведамiць, што заўтра маленькi звяздоўскi дэсант кiруецца менавiта ў той бок. Адпаведна: 20 чэрвеня, у 10.00 дзень падпiсчыка газеты «Звязда» адбудзецца ў Чэрвеньскiм леспрамгасе, у 12.30 — у актавай зале Бярэзiнскага райвыканкама, у 16.00 — у актавай зале завода штучнага валакна (г. Магiлёў). Назаўтра, 21 чэрвеня з ранку мы плануем завiтаць на Быхаўшчыну i ўручыць там мiкрахвалевую печку нашаму падпiсчыку сп. Калiнiну, а палове дня — завiтаць у Рагачоў i блiжэй да вечара — у Бабруйск. Iншымi словамi — туды, дзе чакаюць. Падрабязней аб месцах i часе сустрэч чытайце ў наступным нумары. I, зразумела ж, прыходзьце!
Валянцiна ДОЎНАР, Вiкторыя ЦЕЛЯШУК, Марыя ЖЫЛIНСКАЯ, Сяргей ПРОТАС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пастаянна чытаю заметкi з паведамленнямi аб вашых паездках i пастаянна думаю, што вось зноў не да нас», — скардзiцца сп. Каралёва з Бабруйска. Рады
|
|