Увага! Мы едзем!
Сёння ў 10.30 жыхары Валожына змогуць пабачыць «жыўцом» выязны дэсант «Звязды» ў складзе намеснiка галоўнага рэдактара Уладзiмiра ЗДАНОВIЧА, спецыяльнага карэспандэнта Iнгi МIНДАЛЁВАЙ i нашага фотамайстра Анатоля КЛЕШЧУКА. Сустрэча з падпiсчыкамi, прыхiльнiкамi газеты i проста цiкаўнымi пройдзе на тэрыторыi мясцовага масласырзавода. У праграме мерапрыемства — невялiкi экскурс у гiсторыю газеты, вiктарына, розыгрыш прызоў. А 13-й гадзiне Дзень падпiсчыка «Звязды» пройдзе ў аўтобусным парку горада Вiлейкi. Шчыра запрашаем усiх жадаючых на сустрэчу. Будзе цiкава! У 16.00 нас чакае Маладзечна, куды мы прывязём выйграны ў розыгрышы газеты каляровы тэлевiзар «Вiцязь» для жыхара вёскi Дамашы Маладзечанскага раёна Генадзя ЦЯРЭШКI. Урачыстая перадача прыза запланавана ў будынку Маладзечанскага хлебазавода.
Iнга МIНДАЛЁВА, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Анатоль КЛЯШЧУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў 10.30 жыхары Валожына змогуць пабачыць «жыўцом» выязны дэсант «Звязды» ў складзе намеснiка галоўнага рэдактара Уладзiмiра ЗДАНОВIЧА, спецыяльн
|
|