Гандбалiсты едуць на «Еўропу»Спорт-тайм Нягледзячы на пройгрыш швейцарцам у паўторным матчы (28:30), гандбалiсты мужчынскай зборнай Беларусi па суме дзвюх сустрэч прабiлiся ў фiнальную стадыю Еўра-2008 у Нарвегii. У першым паядынку падначаленыя Спартака Мiрановiча выйгралi ў Брэсце з лiкам 33:24. Беларускiя гандбалiсты не выступалi на чэмпiянаце Еўропы з 1994 года, калi ў Партугалii сталi восьмымi сярод 12-i каманд. Жараб’ёўка адбудзецца 22 чэрвеня ў Осла. Сапернiкамi нашай зборнай у папярэднiм раўндзе ўжо дакладна не стануць шведы, чэхi i чарнагорцы.БЕЗ БАЙДАЧНАГА «ДАРЫДА» НЕ АЖЫЛА Адстаўка галоўнага трэнера ждановiцкай «Дарыды» Анатоля Байдачнага пакуль не паўплывала на лепшае выступленне «мiнеральнай» каманды. У 9-м туры дарыдаўцы прайгралi на сваiм полi жодзiнскаму «Тарпеда» (1:2), якое зараз знаходзiцца на трэцяй пазiцыi (16 ачкоў). Лiдарства ж у вышэйшай лiзе чэмпiянату Беларусi па футболу ўтрымлiвае БАТЭ (24 ачкi): барысаўчане перамаглi ў гасцях салiгорскi «Шахцёр» — 4:3. Значна адстае ад БАТЭ яго блiжэйшы праследавацель сталiчны МТЗ-РIПА (17 ачкоў), якi днямi выйграў у «Мiнска», — 2:1. Вынiкi iншых матчаў: «Дынама» (Мiнск) — «Днепр» (Магiлёў) — 1:0, «Нафтан» (Наваполацк) — «Смаргонь» — 0:1, «Гомель» — «Вiцебск» — 2:1, «Дынама» (Брэст) — «Нёмна» (Гродна) — 0:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на пройгрыш швейцарцам у паўторным матчы (28:30), гандбалiсты мужчынскай зборнай Беларусi па суме дзвюх сустрэч прабiлiся ў фiнальную стады
|
|