Перамога на юбiлей
Ірына АНАТАВА
Перамогай адзначыла свой 10-гадовы юбiлей хакейная каманда Прэзiдэнта нашай краiны. Беларусы выйгралi ў iгракоў прэфектуры Паўночна-Усходняй адмiнiстрацыйнай акругi Масквы — 14:4. Гэта, дарэчы, ужо другое паражэнне расiян нашай камандай: на сваёй пляцоўцы яны ўступiлi сёлета — 2:5. У тым матчы кiраўнiк нашай дзяржавы на лёд не выходзiў. У гэтай жа сустрэчы Аляксандр Лукашэнка зарабiў 8 бамбардзiрскiх балаў — 2 шайбы i 6 вынiковых перадач. Больш за ўсё галоў на рахунку Паўла Белага — 4. Напярэдаднi гэтай гульнi госцi памералiся сiламi са зборнай аматарскага чэмпiянату Мiнска (НХЛ) i аказалiся мацнейшымi — 4:3. Таварыскiя паядынкi арганiзавалi Прэзiдэнцкi спартыўны клуб, Мiнгарвыканкам, Мiнiстэрства спорту i турызму, Федэрацыя хакея Беларусi з мэтай падтрымаць аматарскi хакей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамогай адзначыла свой 10-гадовы юбiлей хакейная каманда Прэзiдэнта нашай краiны. Беларусы выйгралi ў iгракоў прэфектуры Паўночна-Усходняй адмiнiстр
|
|