АСВОД б’е трывогу
Сёлетняя амаль трапiчная гарачыня, бадай, гонiць людзей да вадаёмаў. У апошнi час трагiчныя выпадкi ля «вялiкай» вады пачалi прымаць масавы характар.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» вядучы спецыялiст Рэспублiканскага таварыства ратавання на водах Вiктар Харошка, за мiнулы тыдзень у рэках i вадасховiшчах патанула ажно 96(!) чалавек, у тым лiку 6 дзяцей. Большая частка загiнулых (69 чалавек) сталi ахвярамi вады пры купаннi, 60 працэнтаў з якiх патанула пасля ўжывання алкагольных напояў. Сапраўды чорнымi для жыхароў нашай краiны сталi мiнулыя выхадныя, калi ў вадзе загiнула ажно 39 чалавек. Так, на Новалукомльскiм вадасховiшчы аматар рыбнай лоўлi вырашыў наладзiць падводнае паляванне ў не зусiм цвярозым стане, а ў вынiку патануў. Спецыялiсты ў чарговы раз папярэджваюць, што людзi гiнуць у непадрыхтаваных для купання месцах. У ахоўнай зоне выратавальных станцый i пастоў АСВОД трагiчных выпадкаў удалося пазбегнуць увогуле. Беражыце сябе i сваiх дзяцей! Сяргей КУРКАЧ. АТРУЦIЛIСЯ ВIТАМIНАМI У Вiцебскiм раёне пяцёра дзяцей атруцiлiся вiтамiнамi, аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Вiцебскага аблвыканкама. Паводле слоў спецыялiстаў, у вёсцы Гараднянскi мох школьнiкi (з 1-га па 5-ы клас) забралiся на склад iндывiдуальнага прадпрымальнiка, дзе i дасталi вiтамiны расiйскай вытворчасцi «Рэцiнол». Дозы, якiя яны прынялi, у дзесяткi разоў перавышалi дапушчальныя. З атручэннем дзецi былi дастаўлены ў Вiцебскую дзiцячую абласную клiнiчную бальнiцу. У цяперашнi час iх стан ацэньваецца як здавальняючы. Дзецям яшчэ трэба будзе здаць аналiзы i прайсцi абследаванне ў шэрагу спецыялiстаў, пасля чаго можна будзе гаварыць аб iх выпiсцы, паведамiў галоўны ўрач гэтай установы аховы здароўя Андрэй Захараў. Разам з тым дзецям пашанцавала, што тэрмiн прыгоднасцi прынятых iмi вiтамiнаў скончыўся яшчэ тры гады таму, у вынiку чаго яны iнактывавалiся, iнакш наступствы былi б больш цяжкiмi, падкрэслiў спецыялiст.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя амаль трапiчная гарачыня, бадай, гонiць людзей да вадаёмаў. У апошнi час трагiчныя выпадкi ля «вялiкай» вады пачалi прымаць масавы характар.
|
|