Захоўвайце грошы ў банку!
Iгар ГРЫШЫН
Невядомаму зладзюжку пашанцавала: з пакiнутага без догляду гаспадаром аўтамабiля ён выкраў значную суму грошай.
Здарэнне зафiксавана ў Дзяржынскiм раёне на дарозе Мiнск—Брэст—Мяжа РФ. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, жыхар Кобрына, вярнуўшыся да свайго аўтамабiля «Опель-Мавана», выявiў, што нехта добра пашнарыў у салоне машыны. У вынiку адтуль знiкла 4800 долараў ЗША, дакументы, 170 тысяч рублёў i 250 злотых. А вось вясковец на Вiлейшчыне стаў ахвярай рабаўнiкоў. У вёсцы Цесны трое невядомых мужчын зайшлi ў двор да пенсiянера: яны прапанавалi яму набыць электрадрыль. Аднак апынуўшыся на чужой тэрыторыi, нахабнiкi сiлком уварвалiся ў дом i забралi з металiчнай скрынi грошы гаспадара — 2 тысячы долараў ЗША i 500 тысяч рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомаму зладзюжку пашанцавала: з пакiнутага без догляду гаспадаром аўтамабiля ён выкраў значную суму грошай |
|