Спадзяёмся на замежных спецыялiстаўСпорт-тайм На выканкаме Федэрацыi хакея Беларусi галоўны трэнер нацыянальнай зборнай нашай краiны Курт Фрэйзер паведамiў, што да 1 лiпеня прыме рашэнне, цi працягне сваю працу з беларускай камандай. Калi ж ён адмовiцца, кiраўнiцтва ФХРБ будзе шукаць iншую кандыдатуру, але не сярод айчынных спецыялiстаў:— Праца з нашымi хакеiстамi трэнераў з Паўночнай Амерыкi пакуль сябе апраўдвае, бо трэба абапiрацца на тых людзей, хто на дадзены момант ведае больш, а не прыдумваць нешта самому, — перакананы старшыня федэрацыi Уладзiмiр Навумаў. — Я ўсю ноч думаў, хто з беларускiх спецыялiстаў можа ўзначалiць нацыянальную каманду: у Мiхаiла Захарава, якi ўзяў Кантынентальны кубак, Эдуарда Занкаўца, Андрэя Гусава хапае заслуг, але, каб быць трэнерам нацыянальнай зборнай, iм трэба яшчэ над сабой папрацаваць. У БЯЛЬКЕВIЧА — «ЗОЛАТА» ЧЭМПIЯНАТУ УКРАIНЫ Два беларускiя легiянеры сталi прызёрамi чэмпiянату Украiны па футболу. Валянцiн Бялькевiч у складзе кiеўскага «Дынама» заваяваў «золата», а Аляксандр Данiлаў з харкаўскага «Металiста» — «бронзу». Нападаючы днепрапятроўскага «Дняпра» (фiнiшаваў у першынстве Украiны чацвёртым) i нацыянальнай зборнай Беларусi Сяргей Карнiленка заняў трэцяе месца ў спiсе бамбардзiраў з паказчыкам 10 мячоў. Форвард львоўскiх «Карпат» Леанiд Ковель забiў 6 галоў у 13 сустрэчах i стаў другiм па вынiковасцi ў сваёй камандзе. КЛУБЫ ЗАСТАНУЦЦА БЕЗ ПАДТРЫМКI Ў ПЛЭЙ-ОФ У наступным сезоне на стадыi плэй-оф хакейныя каманды не змогуць узмацняць свой склад беларускiмi легiянерамi, якiя завяршылi сваё выступленне ў замежных турнiрах да старту барацьбы за медалi нацыянальнага першынства. Такое рашэнне было прынята на выканкаме Федэрацыi хакея Рэспублiкi Беларусь. Давядзецца абыходзiцца сваiмi сiламi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выканкаме Федэрацыi хакея Беларусi галоўны трэнер нацыянальнай зборнай нашай краiны Курт Фрэйзер паведамiў, што да 1 лiпеня прыме рашэнне, цi праця
|
|