Выхадныя — з дажджамi
Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, 22 чэрвеня кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi чакаюцца на большай частцы тэрыторыi краiны.
Атмасферныя франты абумовяць уначы ў суботу, 23 чэрвеня, месцамi, а днём па паўднёва-заходняй частцы Беларусi кароткачасовыя дажджы. У нядзелю, 24 чэрвеня, дажджы i навальнiцы чакаюцца ў многiх раёнах рэспублiкi. Пры навальнiцах будзе моцны парывiсты вецер. У выхадныя днi тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе 10—16 градусаў цяпла. Удзень у суботу будзе 22—28 градусаў вышэй нуля, а ў нядзелю стане крыху халадней — ад 17 да 23 градусаў, у Брэсцкай вобласцi паветра прагрэецца да 25 градусаў. Паводле папярэднiх даных сiноптыкаў, на пачатку наступнага тыдня надвор’е ў Беларусi будзе насiць няўстойлiвы характар. Месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальнiцы. Тэмпература паветра днём складзе ад 19 да 25 градусаў цяпла, а ў аўторак, 26 чэрвеня, у самы цёплы дзень на наступным тыднi, тэмпература паветра павысiцца да 22—28 градусаў. У Брэсцкай i Гомельскай абласцях яна можа дасягнуць плюс 30 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, 22 чэрвеня кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi
|
|