Для эфектыўнага выкарыстання Летняга амфiтэатра ў Вiцебску створаны ўсе ўмовы
Вольга ДАВЫДАВА, БЕЛТА
Такую думку выказаў учора намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец, якi праводзiў у горадзе на Дзвiне прыём грамадзян.
Сцэнiчная пляцоўка ў Вiцебску — гэта пляцоўка сусветнага ўзроўню. Тут устаноўлена самае сучаснае аўдыё-, вiдэа- i гукавое абсталяванне. Цяпер на галоўнай сцэнiчнай пляцоўцы Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» iдзе падрыхтоўка глядзельнай залы, сцэны. Аляксандр Косiнец адзначыў, што дзяржава зрабiла ўсё для забеспячэння Летняга амфiтэатра магутнай матэрыяльна-тэхнiчнай базай. «Таму ставiцца задача нават пасля завяршэння «Славянскага базару» праводзiць сольныя канцэрты, iншыя праграмы, каб Летнi амфiтэатр працаваў да 1 лiстапада», — сказаў вiцэ-прэм’ер.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў учора намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец, якi праводзiў у горадзе на Дзвiне прыём грамадзян
|
|