16 км у дзень — у iмя чыстай вады
Сяргей КУРКАЧ
Акцыі На тэрыторыi нашай краiны з 22 па 26 чэрвеня адбудзецца мiжнародны прабег «Блакiтная планета», мэтай якой — павышэнне разумення праблем забруджання воднага асяроддзя.Як паведамiлi рэдакцыi ў Дзяржаўнай установе «Цэнтркурорт», фонд «Блакiтная планета» ўжо прафiнансаваў больш як 29 праектаў у 10 краiнах свету, якiя закранаюць праблему забеспячэння пiтной вадой 200 мiльёнаў чалавек. Сёння многiя народы сутыкнулiся з праблемай надзвычайнай патрэбы ў чыстай пiтной вадзе для падтрымання жыцця, паляпшэння здароўя i ўвогуле захавання свету. Доступ да чыстай пiтной вады стане першым крокам у вырашэннi многiх праблем сусветнай супольнасцi, з якiмi яна сутыкаецца паўсядзённа. Сёлета Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па мiжнароднаму супрацоўнiцтву зацвердзiў праект «Прабег «Блакiтная планета». Менавiта пад эгiдай ААН ДУ «Цэнтркурорт» ажыццяўляе арганiзацыю гэтага экалагiчнага прабегу. Сёлетнi прабег «Блакiтная планета» мае даўжыню 24 320 кiламетраў i пралягае па 41-й паўночнай паралелi праз 16 краiн 4 кантынентаў на працягу 95 дзён. Пачаўся прабег у Нью-Йорку 1 чэрвеня. У мерапрыемстве ўдзельнiчаюць 20 спартсменаў ЗША, Мексiкi, Расii, Англii, Японii, Кiтая, Бразiлii, Аргенцiны, Балiвii, Перу, Венесуэлы, Аўстрыi, Новай Зеландыi, Гвiнеi, ПАР, Марока, Кенii, Эфiопii, Iзраiля i Канады, якiя бягуць без перапынку 24 гадзiны ў суткi па чарзе. Маршрут прабегу пралягае па тэрыторыях ЗША, Iрландыi, Вялiкабрытанii, Францыi, Бельгii, Нiдэрландаў, Германii, Аўстрыi, Чэхii, Польшчы, Беларусi, Расii, Манголii, Кiтая, Японii i Канады. Кожны бягун павiнен прабегчы па 16 кiламетраў кожны дзень. Эстафета будзе перадавацца ў 1500 пунктах перадачы. У Лондане перадача адбудзецца на Трафальгарскай плошчы, у Парыжы — ля Трыумфальнай аркi. У Мiнску перадача эстафеты запланавана на праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту 24 чэрвеня ў 15.00. Прабег завершыцца ў Нью-Йорку 4 верасня. На думку арганiзатараў прабегу, гэтае мерапрыемства павiнна актывiзаваць сусветную свядомасць i павялiчыць фiнансаванне фонду за кошт прыцягнення грашовых сродкаў для праектаў, якiя звязаны з праблемамi чыстай пiтной вады на ўсёй тэрыторыi планеты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыi нашай краiны з 22 па 26 чэрвеня адбудзецца мiжнародны прабег «Блакiтная планета», мэтай якой — павышэнне разумення праблем забруджання во
|
|