Банк АBN Аmrо (Нiдэрланды) зацiкаўлены ў развiццi доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва з Беларуссю
Кар. БЕЛТА
Аб гэтым было заяўлена ў ходзе сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з кiраўнiцтвам банка АBN Аmrо.
Кiраўнiк дзяржавы ў цэлым станоўча ацанiў работу АBN Аmrо ў нашай краiне, падзякаваў банку за супрацоўнiцтва з Беларуссю ў час правядзення ацэнкi актываў ААТ «Белтрансгаз». «Я маю на ўвазе той перыяд, на працягу якога мы працавалi з банкам. Ён прынёс нам значныя вынiкi: мы сяму-таму навучылiся, чаго раней не ўмелi рабiць, у сiм-тым пераканалiся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да члена праўлення банка. Пры гэтым Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў: «Галоўнае, што ў вынiку вашай работы ў Беларусi кiраўнiцтва i спецыялiсты аднаго з буйнейшых банкаў у Еўропе ўбачылi сапраўдную Беларусь, яе фiнансава-эканамiчны патэнцыял». «Той факт, што вы сёння iдзяце на адкрытае супрацоўнiцтва з краiнай, сведчыць аб тым, што ў нас не ўсё так безнадзейна, як пiшуць некаторыя заходнiя СМI», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У сваю чаргу Вiлка Джыскат адзначыў, што банк выбудоўвае ў Беларусi канцэпцыю супрацоўнiцтва на доўгатэрмiновай аснове i разлiчвае на рэалiзацыю некалькiх сумесных праектаў. Памер сукупных актываў банкаўскай групы АBN Аmrо на 1 студзеня 2007 года перавысiў 987 млрд еўра, статутны капiтал — 1,9 млрд еўра. Банк мае больш як 4,6 тыс. фiлiялаў i даччыных банкаў у 53 краiнах свету, уключаючы Расiю, Казахстан, Узбекiстан. Чысты прыбытак банка за 2006 года склаў 4,7 млрд еўра. Палiўна-энергетычны комплекс разглядаецца АBN Аmrо у якасцi прыярытэтнай сферы для iнвеставання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым было заяўлена ў ходзе сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з кiраўнiцтвам банка АBN Аmrо |
|