Беларусь i ПАР адыгрываюць актыўную ролю ў Руху недалучэння
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета правiнцый парламента ПАР Мнiнвам Йаганесам Махлангу.
Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў важнасць таго, што геаграфiчна далёкая ад Беларусi Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка накiравала ў нашу краiну дэлегацыю такога высокага ўзроўню. Гэта сведчыць аб вялiкай зацiкаўленасцi ў нарошчваннi двухбаковага супрацоўнiцтва ў развiцці дамоўленасцяў, дасягнутых у час сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i ПАР у Гаване ў час самiту Руху недалучэння ў 2006 годзе. Абедзве краiны адыгрываюць актыўную ролю ў Руху, адзiныя ў поглядах на праблему справядлiвага светаўладкавання, выступаюць за шматпалярнасць свету. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добрыя перадумовы для гэтага дыялога былi створаны яшчэ ў часы Савецкага Саюза, калi паўднёваафрыканцы прыязджалi ў СССР вучыцца. У ПАР ёсць высокапастаўленыя чыноўнiкi, якiя раней атрымалi адукацыю ў нашай краiне. «Мы не можам не выкарыстоўваць гэты патэнцыял», — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi. Мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва знаходзiцца ў авангардзе беларуска-паўднёваафрыканскiх адносiнаў, перакананы Аляксандр Лукашэнка. «Мы высока ацэньваем гэты вiзiт парламенцкай дэлегацыi ПАР», — сказаў беларускi лiдар. Цяпер у Беларусi чакаюць з вiзiтам прэзiдэнта ПАР, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што таксама вялiкая дзяржаўная дэлегацыя Беларусi рыхтуецца наведаць Паўднёва-Афрыканскую Рэспублiку. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета правiнцый парламента ПАР Мнiнвам Йаганесам Махлангу |
|