Кошт перапiсу насельнiцтва складзе $1 на аднаго чалавека
Iгар ШЧУЧЭНКА
Ва ўрадзе Перапiсныя лiсты падчас правядзення ў Беларусi перапiсу насельнiцтва ў 2009 годзе будуць на дзвюх мовах — беларускай i рускай, паведамiла намеснiк мiнiстра статыстыкi i аналiзу, начальнiк упраўлення перапiсу насельнiцтва Святлана Навасёлава, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды». Людзi па жаданню змогуць запаўняць лiст на адной з гэтых моў.Чарговы перапiс насельнiцтва рэспублiкi пройдзе 14—24 кастрычнiка 2009 года, пра гэта iшла размова на першым пасяджэннi часовай рэспублiканскай камiсii садзейнiчання перапiсу насельнiцтва пад кiраўнiцтвам вiцэ-прэм’ера ўрада Андрэя Кабякова. А вось генеральная рэпетыцыя перапiсу адбудзецца ўжо сёлета — з 14 па 24 кастрычнiка ў Маладзечанскiм раёне. На яе мэце — вызначыць «слабыя месцы» перапiсных лiстоў, каб у далейшым дапрацаваць iх цi ўнесцi пэўныя змены па нейкiх пазiцыях. Паводле слоў Святланы Навасёлавай, гэта дазволiць у рэшце рэшт атрымаць максiмальна аб’ектыўную iнфармацыю, з самым нiзкiм каэфiцыентам памылкi. У далейшым жа, падкрэслiў на пасяджэннi мiнiстр статыстыкi i аналiзу Уладзiмiр Зiноўскi, вынiкi грунтоўнага даследавання будуць пакладзены ў аснову эканамiчных прагнозаў развiцця краiны. Адно з важных пытанняў будучай кампанii — грашовыя сродкi, якiя неабходна выдаткаваць на правядзенне перапiсу. Нагадаем, што кошт папярэдняга перапiсу насельнiцтва, якi праводзiўся ў 1999 годзе, склаў каля 50 цэнтаў на аднаго чалавека. У 2009 годзе, адзначыла Святлана Навасёлава, затраты ў параўнаннi з мiнулым даследаваннем узрастуць удвая, гэта значыць кошт складзе каля 1 долара ЗША на аднаго чалавека. Асноўная ж увага ў ходзе будучага перапiсу будзе ўдзяляцца вывучэнню мiграцыйных патокаў насельнiцтва i занятасцi насельнiцтва. Мiж iншым, на перыяд правядзення перапiсу мiнiстэрствам на часовую працу будзе прыцягнута каля 40 тысяч перапiсчыкаў. Зараз робiцца ўсё магчымае, каб насельнiцтва прыняло актыўны ўдзел у перапiсе, зазначыў на пасяджэннi Уладзiмiр Зiноўскi. У прыватнасцi, ужо да 1 красавiка будучага года неабходна ўпарадкаваць адрасную гаспадарку: удакладнiць пералiк i межы гарадскiх пасяленняў, упарадкаваць у iх нумарацыю кварталаў, дамоў i кватэр. Часу, паводле слоў мiнiстра, засталося няшмат, а работа гэта знаходзiцца не на належным узроўнi. Пра што, дарэчы, сведчыць i выбарачная праверка, праведзеная органамi статыстыкi. Так, у маi—чэрвенi было праведзена абследаванне 104 тысяч дамоў, з якiх на 11 тысячах (10,2 працэнта) адсутнiчалi нумарныя знакi. Самыя высокiя паказчыкi адсутнасцi нумарных знакаў на дамах у Вiцебскай вобласцi — 18 працэнтаў, Гродзенскай — 13, Мiнскай — 12 працэнтаў. Гэтыя хiбы, зразумела, трэба будзе выправiць, каб не ўзнiкала цяжкасцяў у ходзе правядзення перапiсу насельнiцтва ў 2009 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перапiсныя лiсты падчас правядзення ў Беларусi перапiсу насельнiцтва ў 2009 годзе будуць на дзвюх мовах — беларускай i рускай, паведамiла намеснiк мiн
|
|