21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паспяховая вучоба ўзнагароджваецца скiдкамi

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мой сын, якi атрымлiвае вышэйшую адукацыю на платнай аснове, вельмi добра здаў i зiмовую, i летнюю сесii. Хацелася б даведацца, цi можа наша сям’я разлiчваць на нейкiя скiдкi пры аплаце за вучобу? I якi памер прадастаўляемых скiдак? Летась, наколькi нам вядома, быў прыняты нейкi дакумент, у якiм усе гэтыя пытаннi былi падрабязна прапiсаныя, але мы знайсцi патрэбную нам iнфармацыю, на жаль, не змаглi...

Т.М. РЫХЛIК, г. Лагойск.


Дакументаў на самай справе было два: гэта Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб некаторых пытаннях платнага навучання ў дзяржаўных установах, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi» i Пастанова Савета Мiнiстраў, якая зацвердзiла парадак прадастаўлення скiдак са сфармiраванага кошту навучання, iх памеры, а таксама адзiны для ўсiх дзяржаўных ВНУ i ССНУ, незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi, парадак пераводу студэнтаў i навучэнцаў з платнай на бюджэтную форму навучання.

У кола асобаў, якiм могуць прадастаўляцца скiдкi са сфармiраванага кошту навучання, увайшлi: студэнты i навучэнцы, якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце; дзецi з малазабяспечаных i шматдзетных сем’яў; дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў; маладыя людзi, якiя падчас свайго навучання (ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў), страцiлi апошняга са сваiх бацькоў; iнвалiды I, II i III груп i дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў; асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых на Чарнобыльскай АЭС»; дзецi ваеннаслужачых, работнiкаў органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў, якiя загiнулi цi сталi iнвалiдамi пры выкананнi службовых абавязкаў.

Для таго, каб прэтэндаваць на атрыманне скiдак, трэба правучыцца сама меней адзiн год, паколькi толькi пасля гэтага камiсiя зможа ацанiць дасягненнi студэнта цi навучэнца. Для прыкладу, для таго, каб адпавядаць тэрмiну «высокiя паказчыкi ў вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi», студэнт цi навучэнец павiнен мець па вынiках навучальнага года не менш за 50 працэнтаў адзнак «дзесяць» i «дзевяць» балаў, а астатнiя адзнакi павiнны быць у яго не нiжэй «шасцi» балаў.

Высокiмi паказчыкамi ў навукова-даследчай дзейнасцi з’яўляюцца: выкананне заданняў, лабараторных работ, курсавых i дыпломных праектаў, якiя змяшчаюць элементы навуковых даследаванняў, удзел у рабоце студэнцкiх навукова-даследчых лабараторый, гурткоў, канструктарскiх, праектных, эканамiчных, навукова-iнфармацыйных бюро, самастойныя навуковыя i тэарэтычныя даследаваннi, наяўнасць навуковых публiкацый. А пад высокiмi паказчыкамi грамадскай работы маюцца на ўвазе ўдзел у рабоце органаў самакiравання, маладзёжных грамадскiх аб’яднанняў, у арганiзацыi i правядзеннi грамадсказначных мерапрыемстваў, шэфства над ветэранамi вайны i працы, удзел у спартыўных спаборнiцтвах, выставах, шэфства над цяжкiмi падлеткамi, заняткi мастацкай i тэхнiчнай творчасцю, удзел у валанцёрскiм, будатрадаўскiм руху i грамадска карыснай працы.

Канкрэтны памер скiдак студэнтам i навучэнцам, якiя дасягнулi высокiх вынiкаў у вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце, залежыць ад сярэдняга бала паспяховасцi па вынiках за папярэднi навучальны год i не можа перавышаць 60 працэнтаў ад сфармiраванага кошту навучання. Сярэднi бал разлiчваецца як сярэднеарыфметычная велiчыня з адзнак, атрыманых за навучальны год па вынiках здачы экзаменаў, дыферэнцыраваных залiкаў, курсавых работ i праектаў, усiх вiдаў практыкi, прадугледжаных вучэбным планам, адзнак па не вынесеных на экзаменацыйную сесiю дысцыплiнах з улiкам акруглення да дзесятых. Пры сярэднiм бале паспяховасцi 9,0 памер скiдкi будзе складаць 60 працэнтаў ад сфармiраванага кошту навучання, ад 8,25 да 9,0 — 40 працэнтаў, ад 7,46 да 8,25 — 20 працэнтаў.

Студэнтам i навучэнцам, якiя прэтэндуюць на скiдкi, так бы мовiць, па сацыяльных крытэрыях (сiроты, iнвалiды i г.д.), скiдкi прадастаўляюцца пры ўмове атрымання па ўсiх прадметах адзнак не нiжэй «шасцi» балаў, уключаючы вынiкi здачы экзаменаў, залiкаў, курсавых работ, праектаў, усiх вiдаў практыкi i дысцыплiн, не вынесеных на экзаменацыйную сесiю. Скiдкi для гэтай катэгорыi студэнтаў i навучэнцаў складаюць 40 працэнтаў ад сфармiраванага кошту навучання.

Студэнты i навучэнцы, якiя прэтэндуюць на атрыманне скiдак у наступным навучальным годзе, павiнны падаць пiсьмовую заяву ў камiсiю да 20 жнiўня. На падставе пададзеных заяў на працягу пяцi дзён складаюцца адпаведныя спiсы. Камiсiя абавязана прыняць рашэнне аб прадастаўленнi скiдак студэнтам не пазней за 1 верасня. Майце на ўвазе, што ўсе скiдкi прадастаўляюцца тэрмiнам на адзiн навучальны год. Студэнты i навучэнцы, якiя маюць запазычанасцi, прэтэндаваць на льготу не могуць. Камiсiя можа таксама пазбавiць студэнта i навучэнца скiдкi ў выпадку атрымання iм нездавальняючых адзнак у час экзаменацыйнай сесii або парушэння правiлаў унутранага распарадку i грамадскага парадку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой сын, якi атрымлiвае вышэйшую адукацыю на платнай аснове, вельмi добра здаў i зiмовую, i летнюю сесii. Хацелася б даведацца, цi можа наша сям’я раз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика