21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дружба... На ўсё жыццё

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Са «Звяздой» я сябрую з маленства: у 1944/45 навучальным годзе вучыўся ў чацвёртым класе. Есцi не было чаго, абуць, апрануць, а ўжо чытанак — i пагатоў. Выручалi беларускамоўныя газеты. З iх мы рыхтавалi тэксты, бралi вершы для завучвання на памяць.

«Звязду» наша сям’я выпiсвала яшчэ да вайны. Летам 1944-га падпiска была адноўлена. З гэтага часу i на ўсё жыццё газета стала маёй «чытанкай».

Сённяшняя «Звязда» падкупляе сваёй усёабдымнасцю — ад праблем дзяржаўных, да, так бы мовiць, кухонных. Вельмi цiкавыя i патрэбныя рубрыкi ствараюць самi чытачы. Але самая галоўная заслуга «Звязды» перад народам — гэта яе высакароднае змаганне за ўмацаванне прэстыжу роднай мовы.

З цiкавасцю прыглядаюся да яе, звяздоўскай — даходлiвай, лаканiчнай, празрыстай, аўтарскай «Простай...» i веру, што яна будзе жыць вечна. А значыць не загiнем i мы — як нацыя, як народ. Карацей...

Цябе, юбiлярку, «Звязду» дарагую,

Любiмiцу горада й вёскi,

Я — шчыры чытач твой — сардэчна вiншую:

З прыгожым такiм — 90!

Паклон за паклонам табе адбiваю

Падзяку сваю адрасую,

Што словам бацькоўскiм душу саграваеш,

Што дбаеш пра долю людскую.

Што ў гэтым iдэйным бязладдзi сучасным

Духоўнасць народа гартуеш,

Што родную мову ад смерцi заўчаснай

Як родную мацi ратуеш...

То спору ж i ладу! Задумак багата —

I ззяння на радасць краiне!

Як прыйдзе «Звязда»... Ды ў кожную хату

Тады — Беларусь не загiне.

Чытач i газета — магутная сiла:

Усё мы адолець сумеем,

Каб нашая мова для ўсiх стала мiлай!

Са святам, «Звязда»! З юбiлеем!

Мiкола ТОНКАВIЧ, г. Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са «Звяздой» я сябрую з маленства: у 1944/45 навучальным годзе вучыўся ў чацвёртым класе. Есцi не было чаго, абуць, апрануць, а ўжо чытанак — i пагато
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика