Каб любiлi...
Святлана ЯСКЕВIЧ
На Рэспублiканскiм днi падпiсчыка ў Брэсце яшчэ раз давялося ўпэўнiцца, што ў нас ёсць чытачы прыгожыя i сцiплыя, а таксама вясёлыя, дасцiпныя.
Першай у гэты дзень на галоўным паштамце падпiсалася Галiна Афанасьеўна Кiшко, работнiца завода «Цветатрон». Яна сказала, што «Звязду» чытае ўся сям’я, але ўважлiва сочыць за прадаўжэннем падпiскi яе мама. Па просьбе мацi дачка i прыйшла на пошту. Прыемна было ўбачыць i даўнюю сяброўку газеты Святлану Мiкалаеўну Ярмалюк. Святлана Мiкалаеўна размаўляе на чыстай беларускай мове. I сказала пра газету так хораша: «Чытаюць людзi шмат якiх выданняў, нямала ў нас добрых, патрэбных газет. Але каб любiлi, дык, мусiць, толькi «Звязду». А прыхiльнiца нашых конкурсаў вершаваных радкоў i прыпевак Таццяна Фiрсава нават сваю прыпеўку экспромтам склала, так бы мовiць, з нагоды: Цiскай ты мяне, не цiскай — Я ахоплена падпiскай. Цябе сёння не чакаю — «Звязду» вечарам чытаю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Рэспублiканскiм днi падпiсчыка ў Брэсце яшчэ раз давялося ўпэўнiцца, што ў нас ёсць чытачы прыгожыя i сцiплыя, а таксама вясёлыя, дасцiпныя
|
|