Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў актывiзаваць дзейнасць праваахоўных органаў па выкрыццю карупцыянер
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня прыняў з дакладам генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь Пятра Мiклашэвiча.
За пяць месяцаў гэтага года ў рэспублiцы ўчынена 72 411 злачынстваў, што на 9,3 працэнта менш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года (79 878). Знiжэнне ўзроўню злачыннасцi адбылося за кошт змяншэння сумарнай колькасцi цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў (на 17,5 працэнта, у тым лiку цяжкiх злачынстваў на 21,9 працэнта), менш цяжкiх злачынстваў i злачынстваў, якiя не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi. Некалькi палепшылiся сацыяльна-дэмаграфiчныя характарыстыкi злачыннасцi. Рэцыдыўная злачыннасць знiзiлася на 11 працэнтаў, групавая — на 6,5 працэнта, а таксама колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, — на 5,8 працэнта. Злачыннасць сярод непаўналетнiх скарацiлася ва ўсiх рэгiёнах краiны на 20 працэнтаў (з 3777 да 2703 злачынстваў). Прэзiдэнт падкрэслiў, што абарона грамадзян ад злачынных замахаў застаецца адной з асноўных задач дзяржавы, i запатрабаваў ад органаў пракуратуры яшчэ больш эфектыўнай каардынацыi дзейнасцi праваахоўных органаў па барацьбе са злачыннасцю, прыняцця дзейсных i своечасовых мераў па раскрыццю злачынстваў, прыцягненню вiнаватых асобаў да адказнасцi. Станоўчая дынамiка ў барацьбе са злачыннасцю павiнна ўзмацняцца. Дзякуючы дакладнай каардынацыi работы праваахоўных органаў i актывiзацыi iх дзейнасцi па рэалiзацыi палажэнняў Дзяржаўнай праграмы па барацьбе з карупцыяй на 2007—2010 гады за 5 месяцаў 2007 года выяўлена 470 фактаў хабарнiцтва, 335 фактаў крадзяжоў шляхам злоўжывання службовамi паўнамоцтвамi, 548 фактаў учынення злачынстваў, звязаных са злоўжываннем уладай або службовымi паўнамоцтвамi. У мэтах пакрыцця матэрыяльнай шкоды, прычыненай карупцыйнымi злачынствамi, накладзены арышт на маёмасць у суме Br8 млрд 788 млн, у тым лiку добраахвотна кампенсаваны ўрон у суме Br3 млрд 536 млн. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў, каб намаганнi органаў пракуратуры, праваахоўных i iншых дзяржаўных органаў па процiдзеянню карупцыi былi больш рашучыя i наступальныя. Неабходна актывiзаваць дзейнасць праваахоўных органаў па своечасоваму выкрыццю карупцыянераў i прыцягненню iх да крымiнальнай адказнасцi нягледзячы на чыны i рангi. Генеральны пракурор таксама праiнфармаваў Прэзiдэнта аб ходзе папярэдняга расследавання крымiнальных спраў, што знаходзяцца на кантролi ў кiраўнiка дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў актывiзаваць дзейнасць праваахоўных органаў па выкрыццю карупцыянер Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня прыняў з дакладам генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь Пятра Мiклашэвiча
|
|