Львы могуць выбiрацца ў далёкiя паездкi, а Дзевы — атрымаць грашовы прыбытак
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. У патоку спраў знайдзiце пару хвiлiн для роздуму. Задумайцеся: магчыма, варта злёгку змянiць накiрунак руху? Можа, тады многiя праблемы проста знiкнуць. У вас добрыя перспектывы для развiцця творчага патэнцыялу. На гэтым тыднi давядзецца шмат ездзiць — будзьце гатовыя да гэтага, каб не сутыкнуцца з масай дробных нязручнасцяў з-за сваёй забыўлiвасцi. Поспех вас чакае ў галiне адукацыi. Новыя цiкавыя знаёмствы пашыраць кола вашых сяброў. ЦЯЛЕЦ. Тыдзень прыдатны для адпачынку, што б наконт гэтага нi думалi вы самi, ваша блiжэйшае акружэнне, ваша начальства, нарэшце. Будзеце перапоўнены жыццёвай сiлы i аптымiзму, што дазволiць лёгка пераадольваць непазбежныя перашкоды i дабiвацца поспеху практычна ў кожным пачынаннi. Многае будзе залежаць ад умення ладзiць з людзьмi. У сярэдзiне тыдня спыняйце ўсе спрэчкi, калi адчуеце, што не ў стане хутка ўпэўнiць суразмоўца ў вашай праўдзе. Залiшняя напорыстасць — не саюзнiк на дадзеным этапе. У пятнiцу нагрузку на рабоце пажадана звесцi да мiнiмуму. А яшчэ лепш у гэты дзень выбрацца на прыроду. БЛIЗНЯТЫ. Жаданнi будуць знаходзiцца ў стойкай супрацьфазе з магчымасцямi. У вашых iнтарэсах наогул нiчога не хацець — тады магчымасцяў прадаставiцца шмат. Бяда толькi, што няма каму iх асвойваць. У аўторак адсочвайце сустрэчы i размовы i пастарайцеся не праяўляць гордасцi. У чацвер можа павысiцца ваша iнiцыятыўнасць i прадпрымальнасць. У пятнiцу зносiны з калегамi прынясуць масу станоўчых эмоцый. У нядзелю забудзьцеся пра ўсе праблемы — правядзiце гэты дзень у зручнай i камфортнай абстаноўцы, адыдзiце ад спраў i не будуйце доўгатэрмiновых планаў. РАК. Жыццёвыя падзеi стануць вельмi разнастайнымi. Магчымыя новыя знаёмствы i навiны ад сяброў. Пачынаючы з аўторка вы адчуеце прылiў энергii — i пры некаторым жаданнi лёгка апыняцеся на пiку поспеху. Ваша актыўнасць будзе асаблiва заўважнай на фоне ўсеагульнай непаваротлiвасцi, якая будзе даволi моцна раздражняць. У чацвер будзеце ў асаблiва добрай форме i пераробiце ўдвая больш спраў, чым запланавалi. ЛЕЎ. Праявiце мудрасць i абачлiвасць у рашэннях, бо ад гэтага будзе залежаць далейшае разгортванне падзей. Межы вашага ўплыву могуць пашырыцца, але амбiцыi варта трымаць у цуглях: у запале ёсць небяспека пайсцi па iлжываму шляху. З’явiцца шанц асвоiць новую спецыяльнасць. Удалымi будуць далёкiя паездкi i камандзiроўкi. Давядзецца праявiць цярпенне пры вырашэннi хатнiх праблем. Магчымыя пераезды, змена абстаноўкi цi пачатак рамонту. ДЗЕВА. Тыдзень можа паказаць цiкавыя перспектывы i шматабяцаючыя прапановы для дзелавой актыўнасцi. У аўторак пажадана суаднесцi планы з сiтуацыяй, якая iснуе рэальна, i правесцi своечасовую карэкцыю задуманага. Падумайце пра змену спосабу заробу. У пятнiцу вас можа чакаць удача ў справах, верагодны таксама грашовы прыбытак. На рабоце вашы прапановы адзначыць начальства. Яно нават можа задумацца аб павышэннi вам заработнай платы, што будзе вельмi дарэчы — ваш адпачынак зусiм блiзка. ШАЛI. Пастарайцеся хоць бы на гэтым тыднi разгрузiць сябе ад лiшнiх i чужых спраў. У панядзелак нечаканыя праблемы могуць затармазiць вас, стамiць i практычна давесцi да стрэсу. Не апускайце рук — у вас усё атрымаецца. Праўда, для гэтага спатрэбiцца на парадак больш намаганняў. Асаблiва актуальным будзе перспектыўнае планаванне. У сераду варта кiнуць усе сiлы на вырашэнне старых праблем. Каб не губляць упэўненасцi ў сваiх сiлах, пабольш зносьцеся з блiзкiмi людзьмi. У выхадныя днi старайцеся ва ўсiм захоўваць меру, iнакш жаданне адпачыць пасля цяжкага тыдня можа вам нашкодзiць. СКАРПIЁН. Вас так захопiць штосьцi адно (хутчэй за ўсё — работа), што перастанеце заўважаць усё астатняе, якiмi б важнымi нi былi падзеi, якiя адбываюцца. Неабходна часова адысцi ад стэрэатыпаў, якiя ўстаялiся, i даць магчымасць з’явiцца новаму ў вашым жыццi. Многiм можаце не дагадзiць, але можаце суцешыцца тым, што ваша крытыка будзе справядлiвай. Пастарайцеся захаваць хоць бы крыху энергii на выхадныя — будзе на што яе расходаваць. СТРАЛЕЦ. Тыдзень спрыяльны для рашучых i прамалiнейных заяў. Можаце выправiць адносiны з супрацоўнiкамi, прывесцi ў парадак дакументацыю. У сераду ўсе дзверы будуць адчынены для ажыццяўлення вызначаных планаў. Неабходна дакладна праверыць намеры дзелавых партнёраў: будзьце больш асцярожнымi, бо, пагнаўшыся за выгаднымi прапановамi, можаце трапiць у пастку. Пятнiца, верагодна, стане днём генеральнай уборкi. Пастарайцеся разабрацца ў справах, а таксама вычысцiць i вымыць кожны куточак свайго жылля. КАЗЯРОГ. З’явiцца шанц значна прасунуцца наперад — трэба толькi правiльна выбраць накiрунак. У панядзелак зможаце плённа папрацаваць над завяршэннем нейкай важнай справы i паспяхова рэалiзаваць вызначаныя планы. У аўторак вазьмiце свой тэмперамент пад асаблiвы кантроль, iнакш ён здольны адыграць з вамi злы жарт. У рабоце вельмi моцным будзе дух сапернiцтва. У сераду паспяхова зможаце развярнуць бурную дзейнасць. Пазбягайце празмерных перагрузак, бо яны здольны падарваць ваша здароўе. ВАДАЛЕЙ. Займiцеся духоўным развiццём i самаадукацыяй. Спасцiгайце новую i важную для вас iнфармацыю. У панядзелак будзе ўдалым абмеркаванне вашых iдэй i прапаноў з начальствам. У аўторак паспяхова пройдуць сустрэчы i перамовы. Можаце атрымаць цiкавыя прапановы. У сераду магчыма сустрэча са старымi сябрамi. Нядрэнна было б зрабiць iм якiя-небудзь прыемныя падарункi. Будзеце праяўляць выдатную дасцiпнасць i красамоўнасць, лёгка i даходлiва выказваць свае думкi, таму зачаруеце ўсiх сваiм талентам расказчыка. РЫБЫ. Можа павысiцца ваша сацыяльная актыўнасць. З’явiцца магчымасць кiраваць сiтуацыяй, якая склалася, уплываць на будучыя падзеi. У панядзелак не варта скнарнiчаць, якiм бы абгрунтаваным нi было такое жаданне. У сераду пастарайцеся слухаць навакольных. Пажадана не карыстацца жорсткiмi i безапеляцыйнымi ноткамi ў голасе, iнакш можаце настроiць калег на варожы лад. У нядзелю пажадана знаходзiцца недалёка ад дома: займiцеся сям’ёй, удзялiце ўвагу дзецям. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
|
|