Песнi для Радзiмы
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк Скончыўшы Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу харавога дырыжыравання, ён выбраў у творчасцi iншы накiрунак, але не змянiў галоўнаму прынцыпу — усё рабiць якасна i з душой. Гэта справядлiва i для створанай iм вакальнай групы «Чысты голас», i для тэатра гумару «Хрыстафор», да дзейнасцi якога мае дачыненне Алег Сямёнаў — лаўрэат прэмii «За духоўнае адраджэнне». I з гэткай жа адказнасцю, душэўнасцю i вялiкай павагай да слухачоў спявак рыхтуе свой сольны канцэрт «З любоўю да цябе, мая Радзiма», прысвечаны Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.У канцэртнай праграме, якая павiнна стаць данiнай павагi ветэранам вайны i працы, хто абараняў нашу краiну ў гады вайны i аднаўляў яе пасля, возьмуць удзел многiя зоркi беларускай эстрады. Iзмаiл Капланаў i Нэлi Багуслаўская, Ядзвiга Паплаўская i Аляксандр Цiхановiч, арт-група «Беларусы», Iрына Дарафеева, Iрына Сапунова, Дарыя — усе яны з задавальненнем выступяць перад шаноўнай публiкай 2 лiпеня ў КЗ «Мiнск». Прычым з апошнiмi трыма спявачкамi ў Алега Сямёнава плануюцца дуэты, а ў сольным выкананнi артыста прагучаць песнi з альбома «Прызнанне», ваенна-патрыятычны i лiрычны рэпертуар. Па якому прынцыпу адбiралiся ўдзельнiкi канцэрта-акцыi? Паводле слоў Алега Сямёнава, гэта не проста яго добрыя сябры, але артысты, якiя, па-першае, спяваюць жыўцом, па-другое, заўжды дакладна ведаюць, аб чым спяваюць, i па-трэцяе, любяць свой народ i працуюць для яго. «Нягледзячы на ўсе модныя сучасныя плынi, у нас у Беларусi засталiся запатрабаванымi вечныя духоўныя каштоўнасцi, прычым яны важныя не толькi для старэйшага пакалення, але i для моладзi, — мяркуе спявак. — I няхай па радыё гучаць розныя «Мусi-пусi», але на канцэртах я пераканаўся — падлеткi ведаюць i падпяваюць «З чаго пачынаецца Радзiма», не растрачваюць духоўную спадчыну». Надалей Алег Сямёнаў плануе дапоўнiць праграму «З любоўю да цябе, мая Радзiма» песнямi пра Мiнск i зрабiць некалькi канцэртаў да 940-годдзя сталiцы. Акрамя таго, у перспектыве — выданне альбома рамансаў, напiсаных выканаўцам на свае ж вершы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скончыўшы Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу харавога дырыжыравання, ён выбраў у творчасцi iншы накiрунак, але не змянiў галоўнаму прынцыпу |
|