У Шклоўскім раёне — мабiльныя кардыядыягнастычныя комплексы
Пяць самых сучасных кардыядыягнастычных комплексаў «Кардыян ПМ» распрацоўкi Мiнскага ўнiтарнага прадпрыемства «Кардыян», выкананых на базе кiшэнных камп’ютараў, набыта на сродкi Шклоўскага райвыканкама для ўстаноў аховы здароўя.
Цяпер, каб зняць кардыяграму, дастаткова невялiкага прыбора, а пры наяўнасцi сотавай сувязi ЭКГ можна перадаць адразу на галоўны камп’ютар, дзе на працягу некалькiх хвiлiн будзе пастаўлены дыягназ. Ужо з гэтага года ўсе жыхары раёна будуць праходзiць ЭКГ (нават той, хто не можа пакiдаць свой дом), i даныя будуць захоўвацца ў галоўным камп’ютары. Пры паўторным праходжаннi кардыяграфii камп’ютар сам будзе знаходзiць папярэднiя даныя i параўноўваць вынiкi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць самых сучасных кардыядыягнастычных комплексаў «Кардыян ПМ» распрацоўкi Мiнскага ўнiтарнага прадпрыемства «Кардыян», выкананых на базе кiшэнных ка |
|