Уладзiмiр Канаплёў высока ацэньвае ўзровень беларуска-iзраiльскiх мiжпарламенцкiх адносiнаў
БЕЛТА
Добрыя ўзаемаадносiны памiж Беларуссю i Iзраiлем склалiся даўно, не толькi на мiждзяржаўным узроўнi, але i на мiжпарламенцкiм. Ёсць шмат агульных пунктаў, вызначаны напрамкi, па якiх парламенты дзвюх краiн будуць працаваць у далейшым. Аб гэтым заявiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў учора на сустрэчы ў Мiнску з дэлегацыяй Лiгi мiжпарламенцкай дружбы «Iзраiль—Беларусь» Кнесета Дзяржавы Iзраiль.
«Я прыхiльнiк самых цесных узаемааданосiнаў памiж Беларуссю i Iзраiлем i гатовы прыкласцi ўсе намаганнi для садзейнiчання ў развiццi супрацоўнiцтва», — сказаў Уладзiмiр Канаплёў. Беларускi спiкер таксама адзначыў, што «прадстаўнiкi Iзраiля заўсёды пазiтыўна ставяцца да нашай краiны незалежна ад таго, якiя палiтычныя падзеi адбываюцца ў свеце i якiя думкi ў наш адрас гучаць з боку Еўропы i Злучаных Штатаў Амерыкi». Старшыня Лiгi мiжпарламенцкай дружбы «Iзраiль—Беларусь» Кнесета Марына Салодкiна лiчыць, што беларуская дзяржава зрабiла значныя крокi наперад у галiне развiцця адукацыi. Iнтэлектуальны патэнцыял беларускага народа вельмi вялiкi. «Iзраiльскi бiзнэс шмат страчвае ад таго, што да гэтага часу не размяшчае капiтал у Беларусi, дзе можна паспяхова развiваць высокiя тэхналогii», — заявiла парламентарый. На яе думку, «у Беларусi — вялiкая будучыня». Марына Салодкiна таксама паведамiла, што асноўная мэта вiзiту iзраiльскай дэлегацыi — вяртанне пенсiй выхадцам з Беларусi. Паводле яе слоў, «гэта для Iзраiля не фiнансавае пытанне, а пытанне гонару: людзям павiнны быць вернуты грошы, якiя яны зарабiлi». «Добры прыклад у гэтым плане падае Расiя. Яна без усялякiх перагавораў вяртае пенсii ўсiм тым, хто пакiнуў яе тэрыторыю пасля 1992 года», — падкрэслiла Марына Салодкiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрыя ўзаемаадносiны памiж Беларуссю i Iзраiлем склалiся даўно, не толькi на мiждзяржаўным узроўнi, але i на мiжпарламенцкiм. Ёсць шмат агульных пунк |
|