За адвагу пры выратаваннi дзяцей на вадаёме Прэзiдэнт аб’явiў Падзяку дырэктару ААТ «Стрыгава» У. Ку
Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена работнiкам сферы адукацыi, журналiстыкi, архiўнай справы, АПК, пагранiчнай службы. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 25 чэрвеня.
За шматгадовую добрасумленную працу i значны асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё Гомеля i Гомельскай вобласцi Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена старшынi Гомельскага гарадскога выканаўчага камiтэта Аляксандру Бяляеву. Дэкану фiлалагiчнага факультэта Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя П.М.Машэрава Леанiду Вардамацкаму Падзяка Прэзiдэнта аб’яўлена за значныя дасягненнi ў галiне адукацыi i плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, дырэктару Рэспублiканскага Дома навучэнцаў i работнiкаў устаноў прафесiйнай адукацыi Людмiле Раманько — за шматгадовую добрасумленную работу па стварэнню ўмоў для творчай самарэалiзацыi, павышэння прафесiйнага майстэрства навучэнскай моладзi i педагагiчных работнiкаў устаноў прафесiйнай адукацыi рэспублiкi. За мужнасць i адвагу, праяўленыя пры выратаваннi дзяцей на вадаёме, Прэзiдэнт аб’явiў Падзяку дырэктару ААТ «Стрыгава» Уладзiмiру Кузiчу. Галоўнаму рэдактару газеты «Рэспублiка» Анатолю Лемяшонку Падзяка Прэзiдэнта аб’яўлена за значны ўклад у развiццё беларускай журналiстыкi i актыўную грамадскую дзейнасць, дырэктару ААТ «Мiнская птушкафабрыка iмя Н.К. Крупскай» Пятру Ярмашу — за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у развiццё аграпрамысловага комплексу Мiн-скага раёна. Прэзiдэнтам адзначана таксама шматгадовая плённая праца, значны асабiсты ўклад у развiццё архiўнай справы намеснiка дырэктара Нацыянальнага архiва Беларусi Людмiлы Мурмыла i архiвiста другой катэгорыi аддзела забеспячэння захаванасцi дакументаў i фондаў Дзяржаўнага архiва Магiлёўскай вобласцi Святланы Лук’янавай. За высокiя паказчыкi ў службовай дзейнасцi, прафесiйнае майстэрства, праяўленае пры дэмаркацыi Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, аб’яўлена Падзяка Прэзiдэнта старшаму афiцэру групы мiжнародна-дагаворнага забеспячэння дэмаркацыi дзяржаўнай гранiцы ўпраўлення дэлiмiтацыi i дэмаркацыi дзяржаўнай гранiцы Дзяржкампагранвойскаў падпалкоўнiку Алегу Шарыпаву. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За адвагу пры выратаваннi дзяцей на вадаёме Прэзiдэнт аб’явiў Падзяку дырэктару ААТ «Стрыгава» У. Ку Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена работнiкам сферы адукацыi, журналiстыкi, архiўнай справы, АПК, пагранiчнай службы. Адпаведнае распара |
|