Простыя правiлы адпачынку без ускладненняў
Святлана БАРЫСЕНКА
Дзецi летам Адпачынак нашых дзяцей павiнен быць бяспечным, а бяспечным ён стане тады, калi дарослыя перастануць пускаць гэту справу на самацёк. Лета для дзяцей неабходна арганiзаваць, а рэальна дзесьцi кожнае другое дзiця, якое адпачывае цi то ў горадзе, цi то за горадам у бабулi, большую частку вольнага часу застаецца без нагляду.У галоўнага педыятра Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Наталлi ГАЛЬКЕВIЧ гэты факт выклiкае занепакоенасць. На яе думку, стомленаму вучобай дзiцяцi дазваляецца прадаставiць летам крыху больш свабоды, але не ва ўрон дысцыплiне, здароўю i рэжыму дня. Дарэчы, пра РЭЖЫМ. Дзецям дазваляецца ў гэтыя днi паспаць на 1—1,5 гадзiны даўжэй (а не да абеду), але захаваць ранейшы час адыходу да сну: для малодшых школьнiкаў гэта 21.00, для старэйшых — да 23.00. Пра СОНЦА. Дзецям летам абавязкова трэба насiць галаўны ўбор. Прымаць сонечныя ванны варта да 11.00 цi пасля 16.00, а для прадухiлення апёкаў — карыстацца крэмамi, заклiканымi абараняць ад шкоднага ўздзеяння ўльтрафiялету. Для гульнi на вулiцы варта апранаць адзенне, якое будзе прыкрываць плечы. Пра ВАДУ. Што датычыцца ўнутранага ўжывання, то варта памятаць пра небяспеку абязводжвання i своечасова папаўняць «запасы». Што датычыцца купанняў, то тут самае важнае — вытрымлiванне правiлаў бяспечных паводзiнаў на вадзе. Часам за тыдзень гiне 8—9 дзяцей! Таму падчас купання нельга нi на хвiлiну пакiдаць дзяцей без нагляду. Нельга забывацца пра магчымасць пераахалоджвання (у вадзе можна знаходзiцца не больш за 10 хвiлiн), узнiкнення сутаргi, дый забруджаныя нашы вадаёмы самi па сабе тояць часам небяспечную магчымасць атрымання траўмаў. Калi ў дзiцяцi з’явiўся на скуры так званы «сверб купальшчыка», неабходна даць яму процiалергенны прэпарат. З вадзяных горак нi ў якiм разе нельга з’язджаць унiз галавой, паколькi гэта пагражае чэрапна-мазгавымi траўмамi i парушэннем работы слыхавога апарату. Пра IМУНIТЭТ. Iмунная сiстэма можа не вытрываць, калi ў спякотнае надвор’е злоўжываць ледзянымi напоямi i марожаным — напаткае ангiна. Пра КЛIМАТ. Калi дзiця будзе адпачываць за межамi Беларусi, у краiнах з iншым клiматам, то для яго аздараўлення трэба прабыць там не менш за месяц. У процiлеглым выпадку атрымаецца толькi шкода, паколькi на адаптацыю па прыездзе дзецям патрабуецца каля 10—14 дзён i прыкладна столькi ж для адаптацыi на радзiме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпачынак нашых дзяцей павiнен быць бяспечным, а бяспечным ён стане тады, калi дарослыя перастануць пускаць гэту справу на самацёк |
|