21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падтрымайце вочы вiтамiнамi

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Раіць спецыяліст

Вашы вочы пачырванелi, слязяцца i свярбяць. Прычыны таму могуць быць розныя. I не апошняе месца сярод iх займае стомленасць вачэй у час сучасных зрокавых перагрузак, адзначае кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт кафедры афтальмалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Галiна СЯМАК.

Змагацца з гэтай з’явай можна, захоўваючы пэўныя правiлы.

Вельмi важнае значэнне для здароўя вачэй мае добрае асвятленне. Дзённае святло падыходзiць зроку больш за ўсё. Рабочы стол трэба ставiць ля акна так, каб святло падала злева. Не варта размяшчаць на падаконнiку вялiкiя галiнавыя раслiны, вазы, акварыумы. Вокны неабходна часцей мыць. Але трэба пазбягаць прамых сонечных промняў, якiя свецяць у вочы. Летам на вокны лепш паставiць фiранкi з лёгкай тканiны або жалюзi.

Светлыя сцены i мэбля не толькi павялiчваюць асветленасць за кошт адлюстраванага святла, але i павышаюць жыццёвы тонус. Вучоныя прыйшлi да высновы, што самы карысны колер для вачэй — зялёны, бо ён знiжае стомленасць вачэй i зрокавае напружанне.

Не варта злоўжываць камп’ютарнымi гульнямi — ненатуральна яркiя карцiнкi розных памераў, якiя хутка мiльгаюць, надзвычай стамляюць вочы. Адлегласць ад вачэй да манiтора павiнна быць не менш як 50 сантыметраў, да кнiгi — 33 сантыметры.

Абавязкова неабходна рабiць адпачынак для вачэй: дарослым па 15 хвiлiн раз у дзве гадзiны, дзецям — па 10 хвiлiн раз у 40 хвiлiн.

Вачам вельмi неабходныя вiтамiны i мiкраэлементы. На гэтыя рэчывы багатая садавiна i гароднiна, асаблiва карысныя чарнiцы, бо ў iх утрымлiваецца мiрцiлiн, якi рэгулюе выразнасць i яркасць адлюстравання, здымае стомленасць i нармалiзуе кровазабеспячэнне вачэй. Для вастрынi зроку неабходны вiтамiн А. Ён ёсць у моркве, чырвоным перцы, памiдорах, абрыкосах, пятрушцы. Лютэiн засцерагае вочы ад лiшку ўльтрафiялету. На яго багатыя хурма, гарбуз, вiнаград, кукуруза. Вiтамiн В2 сiлкуе вочны яблык i ўтрымлiваецца ў арэхах, яблыках, бруснiцах.

Стомленым вачам дапамогуць кампрэсы. Заварыце, як гарбату, кветкi рамонку. Цi залiце шклянкай кiпеню 1 ст. л. сухога здробненага лiсця трыпутнiку, настойвайце 15 хвiлiн, працадзiце. Змачыце марлевую сурвэтку ў цёплым настоi i пакладзiце на вочы, трымайце 5 хвiлiн. Паўтарайце па вечарах 4—5 дзён запар.

Нiколi нельга чытаць у транспарце, асаблiва ў метро з яго ненатуральным цьмяным асвятленнем.

Вельмi карысна рабiць гiмнастыку для вачэй. Моцна зажмурце вочы на 5 секунд, потым адкрыйце на 5 секунд. Паўтарыце 7 разоў. Хутка мiргайце на працягу хвiлiны, робячы невялiкiя перапынкi. Закрыйце павекi, памасiруйце iх пальцамi кругавымi рухамi на працягу хвiлiны. Павольна пераводзьце позiрк з падлогi на столь i наадварот, не варочаючы галавы. Паўтарыце 10 разоў. Рабiце павольныя кругавыя рухi вачамi: 10 разоў у адным накiрунку, а затым 10 разоў — у другiм.

Аднак калi ўзнiкае хуткая стомленасць, трэба звяртацца да ўрача, бо пачырваненне, слязлiвасць могуць быць прыкметамi сур’ёзнага захворвання.

Напрыклад, кан’юнктывiт. Запаленне слiзiстай абалонкi вока — кан’юнктывы — выклiкаюць i вiрусы, i бактэрыi, i хламiдыi; так можа праяўляцца i алергiя. З’яўляецца рэзь у вачах, адчуванне «пяску пад павекамi», пачырваненне, слёзацячэнне, часам светабоязь.

Можа ўзнiкнуць сiндром сухога вока. Працуючы за камп’ютарам цi чытаючы, чалавек мiргае ў тры разы радзей, чым трэба. Слёзная плёнка, якая пакрывае вока i абараняе яго ад мiкробаў, высыхае. Вочы чырванеюць, слязяцца, з’яўляецца сверб, расплыўчаты зрок. Як засцерагчыся ад гэтага? Рэкамендуецца пiць не менш чым 1,5 лiтра вады ў дзень, старацца часцей мiргаць, седзячы за камп’ютарам або кнiгай, рэгулярна праветрываць памяшканне, не курыць у кабiнеце.

Дэмадэноз таксама можа быць прычынай стомленасцi. Пры iм «прачынаецца» клешч, якi звычайна мiрна жыве ў валасяных фалiкулах. На шчоках, бровах, ля павек з’яўляюцца ружовыя прышчыкi, а вочы чырванеюць i свярбяць. Каб пазбегнуць гэтага, трэба павышаць iмунiтэт, не злоўжываць занадта вострай i салёнай ежай не абгараць на сонцы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вашы вочы пачырванелi, слязяцца i свярбяць. Прычыны таму могуць быць розныя. I не апошняе месца сярод iх займае стомленасць вачэй у час сучасных зрока
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика