Штурм мяжы
Аляксандр СЯНЮЦЬ
У панядзелак вечарам каля вёскi Лоша двое грамадзян, нацыянальнасць якiх пакуль не ўстаноўлена, спрабавалi нелегальна перайсцi беларуска-лiтоўскую мяжу.
Прыкладна а палове дзесятай увечары па трывозе былi «падняты» пагранiчнiкi Гудагайскай пагранкамендатуры, Смаргонскага пагранатрада, мiлiцыянеры Астравецкага РАУС. Прычынай таму стала спроба двух iншаземцаў нелегальна «прабрацца» ў Лiтву. Неўзабаве каля дроту, якi размяжоўвае тэрыторыi Беларусi i Лiтвы, з’явiлiся два чалавекi. Пасля таго, як малады салдат тэрмiновай службы, якi толькi чатыры месяцы таму апрануў форму пагранiчнiка, даў папераджальную каманду: «Стой! Страляць буду!..» грымнуў стрэл. Куля, выпушчаная з абрэза перабежчыка, трапiла хлопцу ў плячо i, закрануўшы мяккiя тканкi, выйшла звонку. Другi пагранiчнiк, пачуўшы стрэл, кiнуўся на дапамогу сябру. Але нелегалы паспелi знiкнуць у невядомым напрамку. На пошукi «перабежчыкаў» былi накiраваны сiлы не толькi мясцовых пагранiчнiкаў, але i мiлiцыянераў. Усю ноч пагранiчнiкi «прачэсвалi» магчымыя месцы «дыслакацыi» няпрошаных гасцей, супрацоўнiкi ДАI правяралi кожную машыну. На момант, калi гэты нумар газеты падпiсваўся да друку, пошукi вынiкаў не далi, але яны працягваюцца. Пагранiчнiкi i мiлiцыянеры звяртаюцца да ўсiх жыхароў раёна з просьбай быць асцярожнымi i, калi заўважаць падазроных асобаў, паведамiць у адпаведныя органы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак вечарам каля вёскi Лоша двое грамадзян, нацыянальнасць якiх пакуль не ўстаноўлена, спрабавалi нелегальна перайсцi беларуска-лiтоўскую мяж |
|