«Псiхатропны» канспiратар
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Ваенныя контрразведчыкi пры падтрымцы спецпадраздзялення КДБ групы «А» затрымалi ў Мiнску гандляра метамамфетамiнам — моцнадзеючым псiхатропным рэчывам.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-групе ўпраўлення ваеннай контрразведкi Камiтэта дзяржбяспекi, наркадылер трапiў у поле зроку беларускiх чэкiстаў яшчэ ў красавiку гэтага года. Ён ужо меў непрыемнасцi з законам — двойчы быў судзiмы ў суседняй Польшчы, таму рабiў свой наркабiзнэс ва ўмовах строгай канспiрацыi. Дзейнiчаў гандляр наркотыкамi як запраўскi шпiён. Перадача тавару i грошай ажыццяўлялася «бескантактным спосабам», праз спецыяльна абсталяваны тайнiк. Iнакш кажучы, наркадылер пакiдаў у сховiшчы «сродак для кайфу», паведамляў месца пакупнiку, якi павiнен быў пакiнуць там грошы, а праз некаторы час забiраў свой «заробак». Пагадзiцеся, злавiць за руку такога канспiратара не вельмi проста. I ўсё ж ваенным контрразведчыкам гэта ўдалося. Байцы групы «А» затрымалi наркадылера ў момант закладкi чарговага тайнiка. Пры сабе псiхатропны канспiратар меў 100 грамаў метамфетамiну. Але гэта была не ўся партыя тавару. Яшчэ 500 грамаў псiхатропнага рэчыва была знойдзена чэкiстамi ў адным з мiнскiх гаражоў. Супраць затрыманага ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваенныя контрразведчыкi пры падтрымцы спецпадраздзялення КДБ групы «А» затрымалi ў Мiнску гандляра метамамфетамiнам — моцнадзеючым псiхатропным рэчыва |
|